2008-07-25 14:45:47

Папа Бенедыкт 16 пасля кароткага адпачынку па звароце з Сыднею аднавіў сваю працоўную дзейнасць. У пятніцу апаўдні прыняў прэм'ер-міністра Іраку Нурі Аль Малікі ў апостальскім палацы летняй рэзідэнцыі пад Рымам.


Прэссакратар Ватыкану айцец Федэрік Ломбардзі з гэтай нагоды заявіў: -" Папская аўдыенцыя мае вялікага значэння, бо палягае ў шуканні міра і згоды - па цэлым свеце і на Блізкім Усходзе. Гаворка йшла таксама - і гэта яскрава - аб праблемах каталіцкай меньшасці краіны. Хрысціяне Іраку маюць вялікія цяжкасці, якія паглыбіла смерць монс. Рохо. Іншы аспект - эміграцыя, якая для хрысціянаў Іраку ёсць у пэўным сэнсе вымушанай мерай. Так, напрыканцы 20 стагоддзя ў краіне жыў 1 млн католікаў, цяпер - 630 тысяч. Ірак, - зазначыў айцец Ломбардзі, - гэта краіна, на якую мы глядзім з вялікай надзеяй ,але і з занепакоеннем. Папа штодня моліцца за Ірак". Прэм'ер міністр Іраку сустрэўся таксама з дзяржсакратаром Ватыкану кардыналам Тарчізіо Бертоне. Наведанне Нурі Аль Малікам Ватыкану - частка афіцыйнага знаходжання ў Італіі, дзе будзе размаўляць з палітычнымі дзеячамі Італіі і Германіі.
Нурі Аль Малікі- веруючы мусульмнанін, лідэр ісламскай партыі "Дай ва" , мае 58 гадоў Ягоны ўрад з 37-мі членаў будзе кіраваць краінай па выбарчым мандаце да канца 2010 году.







All the contents on this site are copyrighted ©.