2008-07-25 12:52:49

У Ватыкане адкрыты новы аддзел па нагляду за бяспекай працаўнікоў. Пачалася распрацоўка новых статутаў, якія сістэматызуюць і мадэрнізуюць устаноўкі, змешчаныя у Сацыяльнай дактрыне каталіцкае Царквы.


Як адзначана ў ватыканскай газеце "Рымскі аглядальнік" , галоўнай задачай новай структуры будзе ахова годнасці кожнага чалавека, які працуе ў Ватыкане і ватыканскіх установах, як святароў так і свецкіх. Гэта мнагапланавае паняцце: ад здароўя і тэхнічных умоваў працы па ўсіх санітарных памерах Італіі - больш суровых за Еўрапейскі Саюз, так і маральны клімат ды ўвага да магчымасці парушэння - ўнутры і звонку - дзяржаўнай бяспекі і канкрэтна працаўнікоў горада-дязржавы Ватыкан.
Кардынал Лайола, кіраўнік Папскай Камісіі для горада-дзяржавы Ватыкан, асвяціў новае памешканне ў Губернатарскім палацы, адведзенае пад кабінеты супрацоўнікаў новай структуры. Прыгадаем, што адначасна ўжо ад некалькіх месяцаў вядзецца супрацоўніцтва з ІНТЭР і ЕЎРА-ПОЛАМ, што таксама прывядзе да трывалых пагадненняў з фармальным (значыцца, зацверджаным адпаведнымі дакумантамі) прыняццём пагадненняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.