2008-07-24 13:17:17

Як паказваюць статыстычныя даследваннi, большасць амерыканцаў верыць у Бога.


92 % грамадзянаў ЗША вераць у Бога цi ў нейкага сусветнага, звышнатуральнага духа. Да такой высновы прыйшлi аўтары адпаведнага статыстычнага апытання. Пад час даследвання было апытана 35.000 дарослых грамадзян ЗША, вынiкi якога падцвердзiлi прадстаўнiкi Бiскупскай канфярэнцыi краiны.
“Сучасныя амерыканцы маюць недагматычны падыход да веры, - лiчаць аўтары даследвання. – 74% з iх верыць у iснаванне пасля смерцi, а 63% заявiлi, што моляцца хатнiм чынам разам з уласнымi дзецьмi i чытаюць Бiблiю. 60% амерыканцаў клапоцяцца аб рэлiгiйнай адукацыi ўласных дзяцей. У вынiку даследвання, большасць амерыканцаў не лiчаць, што iх рэлiгiйнасць ёсць адзiным шляхам да збаўлення.
У паведамленнi Бiскупскай канфярэнцыi гаворыцца: “Гiсторыя нашай краiны сведчыць аб тым, што вера ёсць чымсцi важным для амерыканцаў. Вельмi часта ў мiнулым, у пераломныя моманты мы звярталiся да Бога па абарону, па мудрасць i абранне напрамку шляху”. Паўночнаамерыканскiя бiскупы сцвярджаюць таксама, што яны перакананы ў чуллiвасцi сэрцаў людзей, аб чым сведчыць прыняцце Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° пад час яго пастырскага падарожжа ў ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.