2008-07-24 12:34:44

У Ламбэтгу праходзіць Канфэрэнцыя Англіканскіх біскупаў


На форуме гэтае Канфэрэнцыі ўзяў голас кардынал Іван Д”яс. Ён перасьцярог перад “Духоўным "Альцгэймэрам”( хвароба забыцця, маразм, скляроз мозгу) ды “царкоўным Паркінсонам” хрысьціянскія супольнасьці. На думку Прэфэкта Кангрэгацыі да спраў Эвангэлізацыі Народаў “духоўны Альцгэймэр” гэта стан хрысьціянскае блізарукасьці, ў якой жывецца толькі цяперашняю хвілінаю, забываючыся пра спадчыну мінуўшчыны і апостальскую традыцыю. “Царкоўным Паркінсонам” назваў ён паводзіны, паводле якіх хрысьціяне жывуць на ўласную руку, кіруючыся сваімі норавамі і не зважаюць на будзь-якую каардынацыю з галавою супольнасьці і яе іншымі членамі.
Пасланьне да англіканскіх біскупаў накіраваў таксама Аляксей ІІ. Патрыярха Масквы і Усяе Русі падкрэсьлівае, што на ўдзельніках Канфэрэнцыі “ляжыць гістарычная адказнасьць”, таму што мусяць яны “зьдзейсьніць выбар паміж традыцыяю, біблійнаю інтэпрэтацыяю хрысьціянскае маральнасьці ды тэндэнцыяю да таго, каб грэх і пэрмісывізм абмяркоўваць як праяўленьне любові і талерантнасьці”. На думку праваслаўнага ерарха рашэньні ўзьнятыя на гэтай канфэрэнцыі “будуць мець вялікае значэньне для цэлага хрысьціянскага сьвету. Ад іх таксама ў вялікай меры будуць залежаць далейшыя адносіны паміж Хрысьціянскімі Цэрквамі і Англіканскаю Супольнасьцю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.