2008-07-24 17:34:03

Біскупы Венесуэлы запрашаюць вернікаў да новага апостальскага заангажавання, "каб аднавіць духоўнасць і перамяніць Радзіму!"


Пасля заканчэння Пленарнай асамблеі каталцкіх біскупаў Венесуэлы, яны апублікавалі Адозву да усіх вернікаў "Абновім думкі і сэрцы". У ёй сцвярджаюць неабходнасць новага апостальскага і місійнага старання для фармавання духоўнасці ў спалучэнні з Богам і бліжнімі, узрошчваючы ў сям'і, у касцельнай грамадзе і парафіі, у малітоўным жыцці - братэрскі дыялог з усімі элементамі венесцэльскага грамадства. Біскупы асабліва моцна просяць ксяндзоў прапанаваць адпаведнае Божае слова ўсяму грамадству у зразумелы і прыгожы спосаб, 3 тым ліку і праз акцыі дапамогі і супрацоўніцтва з рознымі слаямі - як Дар Айца праз сустрэчу з Езусам Хрыстом. Біскупы асабліва запрашаюць вернікаў мець дух раскаяння , ствараць пры цэрквах групы дыялогу , міласэрднасці і дапамогі - усё тое, што магло б уздымаць бацькаўшчыну да стану Богалюбнай краіны. Разам з тым, біскупы Венесуэлы называюць раны грамадства сваёй краіны: сур'ёзныя маральныя дэфекты у плане сацыяльным, сямейным і эканамічным.







All the contents on this site are copyrighted ©.