2008-07-23 14:11:36

Папа павітаў англіканскіх біскупаў на іхняй 13 Канферэнцыі. У асаблівым Пасланні за подпісам Дзяржсакратара Ватыкану Тарчізіо Бертоне запэўніваецца моцная малітва аб адзінстве.


Слова, звернутае да біскупаў на чале з Прымасам англіканскіх Цэркваў арцыбіскупам Роўэнам Ўільямсам , пачынаецца так:"Нашы англіканскія браты могуць быць пэўнымі, што многія вернікі каталіцкае Царквы далучаюцца да малітвы Папы аб Ласцы Айца Нябеснага да ўдзельнікаў Ламберцкай Канфярэнцыі. Што ж тычыцца пытання аб рукапалажэнні жанчын на святых айцоў, - чытаецца ў пасланні, - гэта спалучана з апостальскім паданнем, утрывалым праз доўгія вякі, з самою вераю, перадаванай пад уплывам Духа Святога. Гэтае пытанне працягвае кідаць выклік надзеі на магчымасць асягнення поўнага і бачнага адзінства, якое ёсць здаўна мэтаю нашых агульных экуменічных намаганняў"








All the contents on this site are copyrighted ©.