2008-07-22 14:21:48

Уплывовыя газеты свету вельмi станоўча ацэньваюць падарожжа Свяцейшага Айца ў Аўстралiю.


Мiжнародныя сродкi масавай iнфармацыi не маюць сумнiву: падарожжа Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у Аустралiю i спатканне з маладымi вернiкамi мела вялiкi поспех для Каталiцкай Царквы. “Бенедыкт XVI° абудзiў вялiкае натхненне ў моладзi ўсяго свету”, - пiша ўплывовая нямецкая газета “Franfurter Allgemeine Zeitung”. Лонданскi “Daily Telegraph” прапанавала сваiм чытачам найважнейшыя часткi з казання Папы, засяродзiўшы ўвагу на перасцярозе аб духоўнай пустынi, якая пагражае сучаснаму чалавеку. У артыкуле звяртаецца ўвага на тое, што шмат асобаў правяла ноч з суботы на нядзелю пад адкрытым небам. “I Папа не замаўляў пiлiгрымаў – яны прыйшлi па ўласнай волi”, - сцверджаецца ў артыкуле “Daily Telegraph”.
Парыжская газета “Le Figaro” канцэнтруе ўвагу на праблемах, якiя злучаны з сэксуальнымi праблемамi святароў. Уплывовая iтальянская газета “Corriere della Sera” падкрэслiвае, што Бенедыкт XVI° вельмi добра трымаўся пад час падарожжа, а ў спатканнi з моладдзю быў болей адкрыты, чым тры гады таму ў Кёльне. Журналiст газеты, Луiджы Аккатоллi, звярнуў асаблiвую ўвагу на тое, што Свяцейшы Айцец паспрабаваў звярнуць увагу людзей на тое, каб хрысцiянства бачным чынам стала нармальным у сучасным свеце.
У iншай вядомай iтальянскай газеце “La Repubblica” журналiст Марко Полiтi пiша аб глыбокiм уражаннi, якое пакiнула казанне Бенедыкта XVI°, зробленае на iпадроме Рэндвiк. Iншы iтальянскi журналiст, Андрэа Торнiеллi, на старонках iтальянскай газеты “Il Giornale”, гаворыць аб надзвычайным духоўным уплыве на тысячы маладых людзей, якiя прыехалi ў Сiднэй на святкаванне Сусветнага дня моладзi. Пры гэтым журналiст звярнуў увагу на тое, што маладыя людзi не прыцягваюцца аўтарытэтам цi асабiстымi якасцямi таго цi iншага Папы, але бачаць у яго асобе вiкарыя Езуса, сведку i абвяшчальнiка Таго, што адпавядае найглыбейшым патрэбам сэрца чалавека.
Журналiстка Iзабэль Големiн на старонках французскага каталiцкага выдання “La Coix” выказала, што яна пераканана, што Сусветныя днi моладзi, дзякуючы iх стварыцелю Свяцейшаму Айцу Яну Паўлу II°, зрабiлiся важнай падзеяй у жыццi сусветнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.