2008-07-22 12:30:44

Беларускі народ беражліва захоўвае багатую культурную спадчыну


Беларускі народ беражліва ставіцца да захаваньня багатай спадчыны нацыянальнай культуры. Гэта адзначыў намесьнік міністра культуры Кітаю Лі Хунфэн у прывітальным выступленьні на афіцыйным адкрыцьці Дзён культуры Беларусі ў Пэкіне ў Beijing Concert Hall. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР, тут жа адбыўся галя-канцэрт з удзелам артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча. Лі Хунфэн адзначыў высокі прафэсіянальны ўзровень калектыву.
Кітайскія гледачы горача ўспрымалі выступленьне беларускіх артыстаў. Гучныя авацыі выклікалі песьня «Рабінушка» і танец «Мяцеліца». Разам з хорам гледачы сьпявалі такія вядомыя і ў Кітаі песьні, як «Кацюша», «Калінка» і «Падмаскоўныя вечары». Пра вялікую цікавасьць да выступленьня беларускіх артыстаў сьведчыць колькасьць гледачоў на канцэрце ў г.Хуайжоў — на плошчы перад сцэнай сабраліся амаль 5 тыс. чалавек.
У рамках Алімпійскага фэстывалю культуры хор імя Генадзя Цітовіча выступіў на сцэне залы Пекінскага ўнівэрсытэту ў галя-канцэрце, прысьвечаным адкрыцьцю 9-га Кітайскага міжнароднага фэстывалю харавых сьпеваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.