2008-07-20 13:00:37

Cьвятая Імша на заканчэньне Сусьветнага Дня Моладзі


Калі на Беларусі была гадзіна 3-я ночы Папа, адслужыў Сьвятую Імшу з нагоды заканчэньня Сусьветнага Дня Моладзі на гіпадроме Рандвік. Больш за 200-е тысяч маладых людзей з цэлага сьвету правяло цэлую ноч пад адкрытым небам ў чаканьні на гэтую Літургію. У ёй ўдзельнічала, паводле арганізатараў, больш за 350-т тысяч асоб.
У часе Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 сказаў, што “сьвет патрабуе абнаўленьня”. Папа паклікаў маладых католікаў, каб былі “прарокамі новае эры” ды паклікалі “новае пакаленьне хрысьціян” перамагаць “абыякавасьць, духоўнае змучаньне ды сьляпы канфармізм” цяперашніх часоў. Новае пакаленьне хрысьціян мусіць “збудаваць сьвет, у якім жыцьцё будзе прыйманае ў пашане ды жыцьцё з любоў”ю будзе акружана турботаю і не будзе адкідана са страху і дзеля гэтага нішчана. Сьвяцейшы Айцец дадаў, што патрэбнаю ёсьць “новая эра, ў якой любоў не будзе ненасычанай і эгаістычнай, але чыстаю, вернаю і шчыра свабоднаю, адкрытаю на іншых, ды будзе шанаваць іхнюю годнасьць”. Новая эра- дадаў Бэнэдыкт 16- праз надзею вызваліць ад павярхоўнсьці, апатыі і замкнёнасьці, якія мучаць нашыя душы і атручваюць адносіны паміж людзьмі”.
“Дарагія мае прыяцелі”- зьвярнуўся Папа да прысутнае моладзі- Госпад Ісус просіць вас, каб вы былі прарокамі новае эпохі, пасланцамі Яго любові, тымі, якія прыцягваюць людзей да Айца і тымі, што будуюць будучыню надзеі для ўсяго чалавецтва”. У многіх грамадзтвах разам з матарыяльным дабрабытам пабольшваецца духоўная пустыня, ўнутраная паражнеча, страх, ціхая роспач”. Далей Папа выказаў перакананьне, што аднаўленьня патрабуе таксама і сам Касьцёл. Ён патрабуе веры моладзі, ейнага ідэалізму і вялікадушнасьці. “Я прыбыў, каб сьцьвердзіць вас у веры, мае маладыя браты і сёстры, і заахвоціць да адкрыцьця сэрцаў на сілу Хрыстовага Духа і на багацьце Яго дараў”. Сьвяцейшы Айцец запытаў моладзь: “Што вы пакіненце будучаму пакаленьню? Ці ствараеце сваё жыцьцё на трывалых фундамантах, ці будуеце штосьці, што будзе трываць? Ці жывеце ў такі спосаб, каб адкрыць прастору для Духа Сьвятога ў сьвеце, які хоча забыцца пра Бога або проста адкідае Яго ў імя памылкова разумелай свабоды?
Я малюся пра тое, каб гэтае вялікае зграмаджаньне моладзі з усіх народаў пад сонцам, сталася Новым Божым Вячэрнікам. Каб зыйшоў на вас агонь Божае любові і напоўніў вашыя сэрцы, каб што-раз больш абьядноўваў вас з Госпадам і Яго Касьцёлам і пасылаў ў сьвет, каб вы , новае пакаленьне Апосталаў, вялі сьвет да Хрыста”- сказаў Сьвяцейшы Айцец, ды на заканчэньне казаньня выказаў перакананьне, што ў Аўстраліі “ ў вялікай паўднёвай зямлі Духа Сьвятога” ўсе зазналі ў незабыўны спосаб Яго прысутнасьці і сілы ў прыгажосьці прыроды”.
У часе Сьвятой Імшы 24-х маладых людзей атрымала з рук Сьвяцейшага Айца Сакрамант Мірапамазаньня.
Імша мела вельмі багатае афармленьне. Грэгарыянскія сьпевы перапляталіся з сімфанічнаю музыкаю ды сьпевамі і танцамі Абарыгенаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.