2008-07-20 17:54:37

На Сусветным Дні Моладзі ў моманце выпрошвання Святога Духа адбыліся таксама сведчанні 7-рых маладых, якія маюць уласны вопыт у гэтым натхненні. Мы вам перадаем словы чэскай дзяўчыны Марыі Сцяпанавай.


Дарэчы, яна сама называе сваё імя: RealAudioMP3
Удзельнічае ў маладзёвых хорах і калектыў украінскіх католікаў:(Спяваюць"Госпадзе, узрадуйся!...)Усе разам прыклікаюць якнайбольш Святога Духа - натхняльніка Ласкі.
Гімн гэтага свята гучыць на розных мовах, інструмантах і аркестрах. Папу вітаюць безперапынна, і ён, натхнёны энтузіязмам маладосці планеты, вітае ў розных мовах усіх.
Як тут зноў не працытаваць словы Папы аб Духу Святым, Які быў сапраўдным пратаганістам СДМ 2008! "-Сёння мы засяроджваем нашу ўвагу на праблеме, як стаць сведкамі. Мы павінны зразумець аблічча Святога Духа і яго жыватворчую прысутнасць у нашым жыцці. Але зрабіць гэта нялёгка. У Святым Пісанні... адносяцца да Духа — вецер, агонь, дыханне... мы дакладна ведаем, што моц, хоць ціхая і нябачная, якая кіруе і вызначае нашае сведчанне Езуса Хрыста, з’яўляецца Святым Духам.
... Адзінства Боскага стварэння паслабляецца праз раны,асабліва глыбокія, калі рушацца сацыяльныя адносіны або калі чалавечы дух амаль зламаны дзеля яго выкарыстання і злоўжывання няўдзячнымі людзьмі.Сучаснае грамадства падзелена мышленнем, зусім недальнабачным, бо ігнаруе гарызонт праўды — Бога ды высокасць нас саміх. Па сваёй натуры рэлятывізм (адноснасць) не ў стане ўбачыць цэласнасць Боскага Провіду. Гэта ідэйная плынь ігнаруе самыя прынцыпы, якія б дазвалялі жыць і квітнець у адзінстве, парадку і гармоніі. Жыццё дадзенае нам не дзеля накаплення матэрыяльных дароў. Сэнс яго нашмат большы, чым дасягненне поспеху. Жыццё - значыць здольнасць душэўна перамяняцца і адкрывацца для Божай любові. Праз прыняцце моцы Святога Духа вы таксама можаце перамяніць вашыя сем’і, супольнасці і нацыі. Выявіце гэтыя дары!- папрасіў Папа Бенедыкт усю каталіцкую моладзь свету з Сыднею.

УВось яго заклік па-французску:(Голас Папы)







All the contents on this site are copyrighted ©.