2008-07-19 13:17:07

Начное Чуваньне з моладдзю


Пасьля Сьвятой Імшы Папа паабедаў з аўстралійскімі біскупамі. Вечарам а гадзіне 19-й , калі ў Менску была 12-я, Бэнэдыкт 16 прыбыў на Іпадром Рандвік, дзе адбылося Начное Чуваньне з моладдзю. У часе гэтага набажэнства 7-м асоб склалі свае сьведчаньні, ды паклікалі Сьвятога Духа, каб заступаўся за Сусьветны Дзень Моладзі
У сваім казаньні да 300 тысяч маладых, Папа сказаў: “Гэтага вечару мы засяроджваем нашу ўвагу на тое “як” стацца сьведкамі. Мы мусім пазнаць асобу Духа Сьвятога і Яго прысутнасьць у нашым жыцьці. Гэта ня лёгкая справа, бо хаця ён нябачны, накіроўвае і акрэсьлівае нашае сьведчаньне аб Ісусе Хрысьце. Нашае хрысьціянскае сьведчаньне ёсьць накіраванае да сьвету, які ў многіх аспэктах ломкі. Якім ёсьць наш адказ, як хрысьціянскіх сьведкаў, у гэтым падзеленым і разваленым сьвеце?- запытаўся Папа, ды працягваў- Як мы можам ахвяраваць надзею на мір, аздараўленьне і гармонію на гэтых “стацыях” канфліктаў, цярпеньняў і напружаньняў? Адзінства і прымірэньне не могуць быць асягнутыя за кошт толькі нашых намаганьняў. Толькі ў Богу і Ягоным Касьцеле мы можам знайсьці гэтую сілу. Еднасьць належыць да істоты Касьцёла, ёсьць дарам, які мы павінны пазнаць і ацаніць. Дарагая моладзь- працягваў Папа- ці гэта не зпрычыны вашае веры прыяцелі, якія знаходзяцца ў цяжкасьцях зьвяртаюцца да вас? Умейце слухаць. Ці здолееце пачуць супольны заклік чалавецтва? Ад дзіцяці пакінутага ў лагеры ў Дарфуры, да падлетка поўнага неспакою выплывае гэтае самае чалавечае кліканьне, якое дамагаецца прызнаньня і прыналежнасьці да гэтага адзінства. Хто заспакоіць гэтыя чалавечыя жаданьні? Толькі Дух Сьвяты. Узбагачаныя дарамі Духа Сьвятога, будзеце мець сілу, каб ахвяраваць хрысьціянскае сьведчаньне. Дары Духа Сьвятога ўмацоўваюць нас ў Целе Хрыста, каб лепш прыстасоўваць нас да ўзмацоўваньня Касьцёла ў служэньні сьвету. Заклікаюць нас да актыўнага і радаснага ўдзельнічаньня ў жыцьці Касьцёла: ў парафіях ды царкоўных рухах, на ўроках рэлігіі і многіх іншых каталіцкіх арганізацыях. Я перапоўнены глыбокаю радасьцю, што магу быць тут з вамі- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа. Зрабіце ўсё, каб вашая вера цераз навуку, працу, спорт, музыку і мастацтва пастаянна ўзрастала і дасьпявала. Прыймаючы Духа Сьвятога таксама і вы зможаце перамяніць вашыя сем”і, супольнасьці і народы. Зрабіце так, каб мудрасьць, мужнасьць і пабожнасьць ставаліся знакамі вашае велічы.
Пасьля гэтага Чуваньня Папа вярнуўся ў рэзыдэнцыю Арцыбіскупа Сыднэю на вячэру і начлег. Заўтра чарговы дзень візыту Папы ў Аўстралю.







All the contents on this site are copyrighted ©.