2008-07-19 13:15:27

Зрабіце так, каб мудрасьць, мужнасьць і пабожнасьць ставаліся знакамі вашае велічы. Сьвятая Імша з аўстралійскімі біскупамі


У суботу 19-га ліпеня а гадзіне 9-й паводле сыднэйскага часу, калі ў Беларусі была гадзіна 1-я ночы, Бэнэдыкт 16 прыбыў да Сабору Сьвятой Марыі, каб адслужыць Сьвятую Імшу разам з аўстралійскімі біскупамі ды сэмінарыстамі і паслушнікамі. У часе Эўхарыстыі быў высьвячаны новы алтар. Варта прыгадаць, што Сьвятыя Літургіі ў гэтай Катэдры служылі Папа Павал 6-ы ў 1970-м годзе і Ян Павал ІІ два разы ў 1986 і 1995-м. Сабор можа зьмясьціць 3-ы тысячы вернікаў.
У сваім казаньні Папа прывітаў усіх, але ў асаблівы спосаб сэмінарыстаў, законнікаў і законніц, якія зьяўляюцца “знакам надзеі Божага Народу”. Яны маюць заданьне будаваць Божы Дом для будучых пакаленьняў. Сьвяцейшы Ацйцец прыпомніў таксама і тых, якія ў мінуўшчыне далі ўклад у пабудову Касьцёла ў Аўстраліі. У асаблівы спосаб прыпомніў айца Джэрэмію О”Флынна.
Адносна высьвячэньня новага Алтара, Папа прыпомніў, што “кожны алтар зьяўляецца сімбалям Ісуса Хрыста, Які прысутны ў Касьцёле як сьвятар, алтар ды ахвяра. Таксама і мы, зьвярнуўся Папа да прысутных, ахвяраваліся служыць Богу і будаваць Ягонае Каралеўства. Затым Папа гаварыў аб цяжкасьцях у пасьвячаным жыцьці. Яно патрабуе пастаяннага наверненьня, поўнае адданасьці Богу. “Хай гэтая Імша, ў прысутнасьці Наступніка Пятра, стане момантам паўторнага аднаўленьня Касьцёла ў Аўстраліі. Жадаю зрабіць адыход, каб прызнаць сорам, які мы ўсе адчувалі з прычыны сэксуальных злоўжываньняў адносна няпаўналетніх з боку некаторых сьвятароў і духоўных гэтае краіны. Гэтыя правіннасьці, якія зьяўляюцца так цяжкім здрадніцтвам адносна даверу, павінны быць асуджанымі ў адпаведны спосаб. Яны выклікалі вялікі боль і зрабілі шкоду сьведчаньню Касьцёла. Прашу вас усіх праявіць падтрымку і дапамогу вашым біскупам ды што супрацоўнічаюць з імі ў перамаганьні гэтага зла- дадаў Бэнэдыкт 16. Папа выказаў таксама перакананьне, што ахвяры павінны атрымаць спачуваньне і апеку а адказныя за гэтае зло мусяць быць пастаўленыя перад судом.
Я глыбока засмучаны з прычыны болю і цярпеньня, зазнанага ахвярамі і запэўніваю іх, што як душпастыр таксама і я падзяляю іхнія цярпеньні
На заканчэньне прамовы Папа пажадаў аўстралійскаму Касьцёлу “каб гэты час ачышчэньня прынёс аздараўленьне, прымірэньне і яшчэ большую вернасьць маральным патрабаваньням Эвангэльля.







All the contents on this site are copyrighted ©.