2008-07-19 14:00:27

Ерусалім Трэцяга тысячагоддзя - так азначыў наш калега Роберто ,які працуе спецкарэспандэнтам на СДМ-GMG у Сіднэі , дзень пятніцы. Яна сталася сапраўды "страстной".


Крыжовы шлях, якім Папа Бенедыкт 16 прайшоў першую стацыю, поўніўся Святым Духам разумення вялізнасці чалавечае трагедыі адчужэння Бога, што прывяло да Укрыжавання Яго ў Сыне. Прайсці 14 малітоўных стацый - традыцыя Сусветных Дзён Моладзі.У Сыднеі ноччу адбылася надзвычай вялікае спачувальнае і вернае аднаўленне страшэннай падзеі Галгофы. 200 тысяч юнакоў і дзяўчат ад пасляабеду да цемры перажывалі зноў вялізарны грэх таго, што сам Хрыстус азначыў"Я прыйшоў да сваіх, і свае Мяне не пазналі". Радасць таго, што сёння ёсць так многа маладых, якія Яго пазнаюць і сведчаць жыццём, выказаў у суботу Папы, шматлікія біскупы, святары ды проста людзі.(Аллелуя - гучыць афіцыйны гімн GMG2008).Вось што гавораць у сваіх інтэрв'ю нашы беларускія дэлегаты.(Інтэрв'ю айца Полака н.35 RealAudioMP3 ).Прыгадаем тут, што ролю Езуса натхнёна выканаў 26-гадовы аўстраліец італьянскага паходжання , а на ролю Марыі - Прыснадзевы, заўсёды Панны, - выбраная была хрысціянская акторка, падобная тварам на Марыю з фільма Дзэфірэллі. 100 актораў, музыка у стылі рок і грыгарыянскія спевы зрабілі гэты Шлях нават для няверуючых высачэйшым спектаклем з сотняй дзеючых асоб і выканаўцаў. І яшчэ - "маленькі Сыдней" праходзіць гэтымі днямі не толькі ў нашым Івянцы: па цэлым свеце моладзь сэрцам спалучаецца з СДМ-GMG. У французскім Лурдзе сабраліся сотні тысяч маладых з цэлае Еўропы, дык гэта цудадзейнае месца з'яўленняў Марыі, якое звычайна поўніцца хворымі і інвалідамі, сёння пераўтварылася ў квітнеючую маладосць. У Рыме маленькі Сыдней азначаецца святой Літургіяй у суботу, 19, якую упершыню у храме святога Яна на Латэране адслужыў новы вікарны біскуп горада Рыму Агосціно Валіні.Заўтра - тэлемасты з Сыднеем!







All the contents on this site are copyrighted ©.