2008-07-18 13:53:37

Свяцейшы Айцец спаткаўся ў Сiднэi з маладымi людзьмi, якiя маюць праблемы з сацыяльнай адаптацыяй."Найбольшае зло - наркотыкі,яны даводзяць да насілля і дэградацыі асобы."


На плошчы перад сiднэйскай катэдрай св. Марыi падчас Крыжовага шляху, якi быў перададзены ў прамым тэлерадыёэфiры, Бенедыкт XVI° спаткаўся з групай моладзi , што мае праблемы з адаптацыяй да сацыяльнага асяроддзя і зараз знаходзяцца на лячэнні ад наркаманіі і алкагалізму ды на аднаўленні асобы ў спецыяльнай каталіцкай грамадзе. 2 былыя таксікаманы тут прадставілі свае сведчанні раскаяння. На сустрэчы былі прысутнымі некаторыя члены сем'яў гэтых маладых людзей.
Прывiтаўшы ўсіх, Папа звярнуў увагу на важнасць аднаўленчай праграмы “Alive” i падзякаваў яе арганiзатарам - Сiднэйскай арцыдыяцэзii за клопат аб разгубленай моладзі.
Свяцейшы Айцец засяродзiў увагу на сапраўдным сэнсе слова “жыццё”, на тым, што значыць “я жыву”. "Езус сказаў,- зазначыў Бенедыкт XVI°,-: “Я прыйшоў, каб мелі жыццё i мелі яго дастаткова”. У Старым запавеце аб гэтым ужо казаў Майсей: “Чалавек пастаўлены памiж жыццём i смерцю, памiж блаславенствам i праклёнам”. У далейшай частцы сваёй прамовы Папа паяснiў : “Каб жыць, мы маем патрэбу ў ежы. Але, калi мы закрытыя, калi адмаўляемся дзялiцца тым, што маем, з галоднымi i з галечнымi, тады мы пераносім гэтыя даброты да фальшывых каштоўнасцей боскасцi. Замест таго, каб несцi жыццё, нясем смерць”.
Гэтым спатканнем й завершылася пятнiца Сусветнага дня моладзi ў Сiднэi. Аб далейшых падзеях, злучаных з душпастырскiм падарожжам Папы ў Аўстралiю, слухайце ў нашай заўтрашней праграме.







All the contents on this site are copyrighted ©.