2008-07-18 15:33:14

"Я прыбыў у Аўстралію амбасадарам міра ў свеце!" запэўніў Папа моладзь з розных куткоў планеты і ўсіх людзей добрае волі.


RealAudioMP3 Прыгадаем, што гэта для Бенедыкта 16 другі СДМ-GMG. Першы - на радзіме Папы Ратцынгера, у Кёльне, праходзіў пад знакам вялікае страты Папы Яна Паўла 2-га . І тады ж эстафета клопату аб міры, перш за ўсё рэлігійным, была падхоплена ягоным сябрам и паплечникам, новым Настаўнікам моладзі. Гармонія - вось мэта чалавечага суіснавання,- сцвярдэае ён ўсё сваё жыццё. І зараз у краіне, дзе асягнуты супакой і супрацоўніцтва між народамі і прадстаўнікамі розных канфесій і рэлігій - пра што Папа Бенедыкт не стамляецца прыпамінаць у часе знаходжання ў Аўстраліі- адбылася спецыяльная сустрэча з лідэрамі грамад. "Павага гэтага фундаментальнага права ( свабоды веравызнання) дае суграмадзянам (Аўстраліі) магчымасць абажаць Бога ў адпаведнасці са сваімі перакананнямі , навучацца ў Духу і дзейнічаць па сваіх этычных правілах, што паходзяць з іхняга "крэдо"(веры)", - сказаў да ўсіх Папа. Потым падзякваў за цёплы прыём рабіну Ерэміі Лаўрэнсу (лідару аўстралійскіх юдэяў) і Шэйху Шарды (лідару мясцовых мусульманаў). " У эпоху, калі некаторыя імкнуцца паказваць рэлігію як прычыну падзелаў, а не як сілу паяднання, - сказаў далей Папа,- гарманічныя стасункі між рэлігіямі і грамадскім жыццём стаюцца яшчэ больш важным фактарам. Згодны голас тых, хто мае верравызнавальны Дух, стымулюе народы і грамады вырашаць канфлікты мірнымі сродкамі ў поўнай павазе да чалавечае годнасці."
Другі моцны акцэнт паставіў Бенедыкт 16 у гэтай прамове да прадстаўнікоў розных рэлігій на павазе да прыроды. Ён зазначыў, што ўсе рэлігіі аддаюць павагу і захапляюцца цудамі створанага свету і чалавечага існавання. "Агульнасць чалавечага вопыту (у земскім існаванні) перасякае любыя геаграфічныя межы і культурныя абмежаванні і дае магчымасць вернікам любой рэлігіі заахвочвацца ў міжрэлігійны дыялог і разам перажываць радасці і журботы жыцця. Каталіцкая Царква з моцаю імкнецца скарыстоўваць любую нагоду для таго, каб прыслухоўвацца да духоўнага вопыту ўсіх."
Прэссакратар Свяцейшага Айца і наш генеральны дырэктар айцец Федэріко Ломбардзі падае ў сваёй справаздачы з Сіднэю, што добра чуваць атмасферу згоды і агульнага натхнення, БО ЎСІМ ВЕЛЬМІ ПРЫЕМНА БАЧЫЦЬ МАЛАДОСЦЬ ЗЯМЛІ, ЯКАЯ З ВЯЛІКІМ ЭНТУЗІЯЗМАМ ЖАДАЕ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ПАЛЕПШАННІ ЖЫЦЦЯ.
Іншыя хрысціянскія канфесіі і рэлігіі высока ацэньваюць гэты бок СДМ-GMG і , як выказваюцца рэлігійныя лідэры, самі чуюцца больш трывалымі і смелымі. СДМ-GMG _з пункту гледжання ўсіх, паказвае юнацтва , якое мае ў сабе жыццядайны дух. Сёння гэта асабліва важна ў грамадствах, дзе ўсе жанчыны і мужчыны чуюцца спакушанымі атэістычнай і матэр'ялістычнай эвалюцыяй.
Напрыканцы міжрэлігійнай сустрэчы ў Сіднэі Папа ўсклікнуў:" Рэлігія сапраўды вераючаму дорыць унутраны мір , але - што больш важна - абуджае ў чалавеку голад праўды і прагу цнотаў."
Раьін і Шэйх Сыднэю абодва горача падзяквалі папу за свята і ягоныя добрыя словы.







All the contents on this site are copyrighted ©.