2008-07-17 14:02:10

Прывітальная прамова кардынала Пэля



Пасьля абеду , а гадзіне 15,30 аўстралійскага часу ў чацьвер 17-га ліпеня Папа прыбыў да заліву Барангаро у Сыднэй, дзе ўрэшце адбылася сустрэча з моладзю. Першымі Папу прывітала група маладых абарыгенаў.
На пачатку слова ўзяў кардынал Джордж Пэль, які сказаў, між іншым: «У нашай кароткай гісторыі аўстралійскія католікі ў асноўным былі адданымі прыхільнікамі Рымскіх Папаў ( нават калі не заўсёды і неўсюды). Гэта прычына нашае радасьці. Вітаем Цябе сярод нас як мужа веры і малітвы, эрудыта і слаўнага настаўніка, які на працягу дзесяткаў гадоў будаваў дыялог з рознымі галасамі плюралістычнае дэмакратыі. Вітаем Цябе як сьвятара і біскупа. Але перад усім вітаем Цябе як Наступніка Сьвятога Пятра, скалы, на якой Ісус пабудаваў Царкву. Поўныя малітвы і адданыя Табе, вітаем Цябе як Папу і біскупа Рыму.








All the contents on this site are copyrighted ©.