2008-07-17 14:03:40

Прамова Папы Бэнэдыкта 16 да моладзі


Сьвяцейшы Айцец у сваёй прамове падзякаваў яму і прывітаў моладзь, што прыбыла з усіх кантынэнтаў ды сказаў, што «яна пастаянна шукае духоўнай бацькаўшчыны. Многія з вас, якіх вітаю, не ёсьць католікамі ці хрысьціянамі. Некаторыя з вас кружаць на мяжы парафіі і жыцьця Касьцёла. Да ўсіх вас жадаю накіраць словы заахвочаньня- сказаў Сьвяцейшы Айцец- наблізьцеся да Хрыста, прызнайце Касьцёл як ваш дом, які Адзіны ды Сусьветны.
Далей Папа гаварыў аб гісторыі хрысьціянсьтва гэтае зямлі, якая дала ўклад у сацыяльную ды духоўную спадчыну аўстралійскага грамадзтва. Прыпомніў ў асаблівы спосаб Бласлаўлёную Мэры МакКілоп ды Бласлаўлёнага Пэтэра То Рота, але таксама і першых настаўнікаў веры. Яны, падтрыманыя вашымі сьвятарамі і настаўнікамі веры, мелі зьдзейсьніць заданьне: давесьці вас да таго, што добрае і сапраўднае, цераз сьведчаньне, навучаньне і жыцьцё ў вашай хрысьціянскай веры.
Зноў Папа сказаў, што быць сьведкам Хрыста сёньня ня ёсьць лёгка. Ёсьць многія, якія жадаюць, каб Бог быў выкінуты на ўскраіну ды каб рэлігія і вера былі выкрэсьлены з публічнага жыцьця. Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў з націскам: «у сапраўднасьці, як кожная ідэалогія, сэкулярызм паказвае глабальны пункт бачаньня. Калі Бога не будзе ў публічным жыцьці, тады грамадзтва будзе фармавацца без Бога, значыць спрычыняе непарадак і хаос.
Божае стварэньне адно і яно добрае. Турбота пра жыцьцё без насільля, справядлоівае і мірнае, ды турбота пра нашае асяроддзе вельмі важныя для чалавечае істоты. Наш сьвет ўмучаны прагнасьцю, падзеламі. Нашыя сэрцы і розуму тужаць за жыцьцём, ў якім перамагае любоў, дзе будуецца еднасьць, дзе свабода знаходзіць значэньне ў праўдзе. Гэта- твор Сьвятога Духа.
Затым Папа пакінуў заліў Барангаро ды на попмобіле накіраваўся ў ржзыдэнцыю арцыбіскупа Сыднэю на вячэру і начлег. На вуліцах Сыднэю віталі Папу натоўпы вернікаў. Як падаюць ватыканскія крыніцы, было іх больш за мільён чалавек. Такім чынам закончыўся першы афіцыйны дзень Апостальскага Падарожжа Папы у Аўстралію. Больш вестак з гэтага падарожжа слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.