ІХ Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі
Да серады 16-га ліпеня Сьвяцейшы Айцец адпачываў у навчальным цэнтры Ордэна
“Опус Дэі” , які знаходзіцца ў Кэнтгурсьце, непадалёк ад Сыднэй. Кожнага дня адпраўляў
там, у форме прыватнай, Сьвятую Імшу ды адбываў прагулкі са сваімі двума сакратарамі.
Музыкі з аркестра Sydney Symphony Fellows зноў далі канцэрт, ужо чарговы для Папы,
ўпісваючыся тым самым да ліку нешматлікіх артыстаў, якім было дадзена выступіць перад
Рымскім Папам два разы і то дзень пасьля дня. За тое у самую сераду 16-га ліпеня,
каля гадзіны 18-й аўстралійскага часу, а 10-й рымскага, Бэнэдыкт 16 пакінуў Кэнтгурст
ды прыбыў у дом Cathedral House ў Сыднэі, які будзе ягонаю рэзыдэнцыяю ў часе другой
часткі Апостальскага Падарожжа ў Аўстралію, якое пачнецца афіцыяльна ў чацьвер 17-га
ліпеня цырымоніяй прывітаньня. Больш аб гэтым мы будзе інфармаваць у нашай заўстрашняй
праграме.