2008-07-16 13:59:36

Біскуп Фішэр: моладзь пастаянна прыбывае ў Сыднэй


У Сыднэі ёсьць ужо прадстаўнікі 170-ці краін. Як сказаў на прэсс-канфэрэнцыі біскуп Фішэр, дакладны лік удзельнікаў цяжка ацаніць, таму што многа асоб яшчэ запісваецца ў лік удзельнікаў Сустрэчы, а тыя, якія прыязджаюць на ўласную руку, часта не запісваюуцца зусім. Адказны за арганізацыю Сусьветных Дзён Моладзі спадзяецца, што з самой Аўстраліі прыбудзе больш за сто тысяч моладзі, ў гэтым 40-к тысяч з самога Сыднэю, ды дадаткова больш за 125-ць тысяч з цэлага сьвету. Біскуп Фішэр паінфармаваў, што Касьцёл Аўстраліі прыкладзе ўсе сілы, каб аблягчыць прыезд у Сыднэй моладзі з краін Трэцяга Сьвету, ў тым з Усходняга Тімору ды Папуа Новая Гвінэя. Паясьніў, што арганізацыйны кошт найбольшага са здарэньняў ў Касьцёле Аўстраліі асягнуў каля 150-ці мільёнаў аўтралійскіх даляраў. Палову гэтае сумы пакрылі пілігрымы, астанія паходзяць ад спонсараў
На думку біскупа Фішэра, вялікае значэньне мае ўдзельнічаньне мясцовых туземцаў у Сусьветным Дні Моладзі: “іхняя прысутнасьць не ёсьць толькі мала значным эпізодам, але знакам, што знаходзяцца яны ў сэрцы каталіцкае супольнасьці. Першыя каталіцкія місіянары заўсёды імі апекаваліся, таксама на пачатку калянізацыі Аўстраліі, калі эўрапэйцы не прызнавана іх тады нават за чалавечыя асобы”- прыпомніў арганізатар Сусьветнага Дня Моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.