2008-07-14 12:43:04

Сусьветны Дзень Моладзі: прыбыцьцё Папы ды пасланьне да моладзі


Бэнэдыкт 16 прыбыў у Аўстралію. Першыя дні знаходжаньня ў Аўстраліі ёсьць прызначаныя на акліматызацыю і адпачынак. Папа правядзе іх у мясцовасьці Кэнтгурст, блізка Сыднэю, ў навучальным цэнтры, які належыць да Опус Дэі. Афіцыяльная чатка візыту Сьвяцейшага Айца ў Аўстралію пачнецца толькі ў сераду 16-га ліпеня. Перш чым гэта наступіць Бэнэдыкт 16 накіраваў спэцыяльнае пасланьне да жыхароў Аўстьраліі і асабліва да моладзі, якая на яго чакае.
Папа ў сваім пасланьні дзякуе ўсім тым, якія прычыніліся да зарганізаваньня і падрыхтоўкі гэтага здарэньня. Прыпамінае адначасна яго місійны памер: моладзь мае нагоду ўключыцца ў справу эвангэлізацыі сярод сваіх равесьнікаў, якія часта пазбаўленыя пэрспэктываў і надзеі, і шукаюць адказу на пытаньні і сумнівы, што іх мучаць. Папа далей зьвяртае ўвагу, што сіла Духа Сьвятога, аб якім гаворыць лозунг Сусьветнага Дня Моладзі, вядзе да Ісуса Хрыста. “У Ім мы знаходзім адказы, якіх шукаем, знаходзім мэты, для якіх сапраўды варта жыць, знаходзім сілы для далейшае дарогі да лепшага сьвету”- піша Сьвяцейшы Айцец. “Нашыя сэрцы не зазнаюць спакою, пакуль не спачнуць ў Госпадзе, як гаворыць Сьвяты Аўгустын на пачатку сваіх “Вызнаньняў” ў славутым расказе аб сваіх маладых гадах. Я малюся- заканчывае сваё пасланьне Папа- каб сэрцы маладых людзей, якія сабраліся ў Сыднэі ў рамках сьвяткаваньняў Сусьветнага Дня Моладзі знайшлі сапраўды мір у Госпадзе, напоўніліся радасьцю і турботнай ў абвяшчаньні Добрае Навіны сярод прыяцеляў, іх сем”яў і ўсіх, каго сустрэнуць.








All the contents on this site are copyrighted ©.