2008-07-14 12:48:00

Рэкордны наезд моладзі з В"етнаму


Рэкорднага ліку ўдзельнікаў у сьвяткаваньнях у Сыднэй спадзяюцца ў гэтым годзе В”етнамцы. У папярэдніх сусьветных сустрэчах з Папам удзельнічала толькі некалькі дзесчяткаў асоб з гэтае краіны. Гэтым разам у склад афіцыяльнае дэлегацыі В”етнамскага Каталіцкага Касьцёла ўваходзіць 364-ы асобы. Старшыня Камісіі Эпіскапату да спраў Душпастырства сярод Моладзі, Біскуп Ван Тен, спадзяецца, што сапраўдная лічба в”етнамскіх удзельнікаў будзе яшчэ большаю. Бо ж многія едуць на ўласную руку. Некаторыяскарыстаюць з дапамогі сваякоў, якія жывуць у Аўстраліі. Перад прыездам у Сыднэй моладзь з В”етнаму будзе гасьціць ў Мэльбурне. 16-га ліпеня, ўжо ў рамках Сусьветнага Дня Моладзі, равесьнікам з іншых краін, яны прадстаўляць в”етнамскія народныя танцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.