2008-07-12 10:15:06

Ватыкан: Папа Бэнэдыкт 16 ў Аўстраліі


У суботу 12-га ліпеня з Аэрапорту Фюмічыно ў Рыме Сьвяцейшы Айцец адправіўся ў сваё далёкае падарожжа ў Аўстралію на сустрэчу з моладдзю. Пералёт працягваўся 21 гадзіну. У Сыднэй Папа прыбыў у нядзелю 13-га ліпеня а гадзіне 9.15 аўстралійскага часу, Гэтак распачалося дзевятае і найдаўжэйшае да гэтага часу замежнае падарожжа па-за Італію цяперашняга Папы. Просім малітваў, нашых паважаных слухачоў за посьпех гэтага падарожжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.