2008-07-11 14:25:32

Румынская Праваслаўная Царква будзе мець свой iнфармацыйны Цэнтр.


Патрыярх Румынскай Праваслаўнай Царквы заснаваў новае прэсавае агенства “Базылiка”. Патрыярх Данiэль заўсёды з увагай ставiўся да СМI. У сваю бытнасць мiтрапалiтам у Ясах ён заснаваў штодзённую газету i радыё, якiя распаўсюджвалi iнфармацыю на 70 % тэрыторыi Румынii. Адразу пасля абрання Патрыярхам, ён стварыў пры Патрыярхаце iнфармацыйны Цэнтр “Базылiка”, у якi ўвайшлi штодзённая газета “Ziarul Lumina” i “Radio Trinitas”, перанесеныя з Ясаў у Бухарэст, а таксама тэлеканал “Trinitas”, якi са снежня мiнулага года перадае сваe праграмы праз спадарожнiк i па кабелю. Пры новаствораным агенстве “Базылiка” будзе працаваць таксама Зала друку румынскага Патрыярхата, якая павiнна забяспечыць паданне iнфармацыi аб дзейнасцi Румынскай Праваслаўнай Царквы ў электронным фармате. Сайт агенства будзе мець варыянты на румынскай, англiйскай, французскай i рускай мовах. Карыстанне iм будзе дармавым для ўсiх карыстальнiкаў. Адзiная ўмова – спасылка на яго ў выпадку прафiсiйнага ўжытку атрыманай iнфармацыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.