2008-07-11 14:27:59

Айцец Фэдэрыко Лёмбарді пра падарожжа Бэнэдыкта 16 у Сыднэй


Пра падрабязнасці падарожжа Бэнэдыкта XVI у Сіднэй паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі дырэктар ватыканскага прэс-бюро кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Вылет Святога Айца Бэнэдыкта XVI з рымскага аэрапорту Фьюміччыно запланаваны на 10.00 у суботу 12 ліпеня гг. Пералёт будзе працягвацца 21 гадзіну (з паўтарагадзінным прыпынкам у Дарвіне). Гэта будзе дзевятае і найдаўжэйшае да гэтага часу замежнае падарожжа цяперашняга Папы. Аўстралію наведалі ўжо два яго папярэднікі: Павел VI у 1970 г. і Ян Павел ІІ у 1986 і 1995 гг.
Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі нагадаў, што пасля прыбыцця на месца 13 ліпеня Папа правядзе тры дні ў прыватнай рэзідэнцыі, рэкалекцыйным і фармацыйным цэнтры «Opus Dei», «каб адпачыць і падрыхтавацца да вялікай падзеі Сусветных дзён моладзі», якія распачнуцца (без удзелу Папы) святой Імшой у аўторак 15 ліпеня.


У сераду вечарам Святы Айцец сустрэнецца з губернатарам Філіпам Джэфры і прэм’ер-міністрам Кевінам Руддам, пазней запланаваны візіт у «Мэры МакКіллоп Мэморыял», прысвечаны першай аўстралійскай благаслаўлёнай, узнесенай да хвалы алтара Янам Паўлам ІІ у 1995 г. Пасля абеду адбудзецца «доўгачаканая першая сустрэча з моладдзю» ў заліве Роўз Бэй, куды Святы Айцец прыплыве на караблі «Сіднэй-2000».


У пятніцу асноўныя сустрэчы адбудуцца ў катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі: экуменічная сустрэча з прадстаўнікамі іншых рэлігій, галоўным чынам — будызму і ісламу. Пасля абеду — набажэнства Крыжовага шляху, якое распачне Бэнэдыкт XVI, а таксама сустрэча з «праблемнай» моладдзю.


Раніцай у суботу адбудзецца сустрэча з аўстралійскім духавенствам, а ўвечары — малітоўнае чуванне на трасе Рэндуік, якое скончыцца ранішняй святой Імшой у нядзелю 20 ліпеня. Пасля малітвы «Анёл Панскі» Бэнэдыкт XVI абвесціць, дзе адбудзецца наступны Сусветны дзень моладзі. Перад вылетам у Рым Святы Айцец падзякуе арганізатарам і спонсарам сустрэчы ў Сіднэі.








All the contents on this site are copyrighted ©.