2008-07-11 15:22:58

Cарагоса: у рамках сусветнай воднай выставы ЭКСПА 2008 Ватыкан праводзіць у сваім павільёне Кангрэс на тэму адносінаў чалавека і створанага света. 13 і 14 ліпеня, у нядзелю і панядзелак, на ЭКСПА - Дзень Святога Пасаду


Старшыня Папскай Рады "Справядлівасць і мір" кардынал Ренато Марціно павітаў удзельнікаў кангрэсу з15 універсітэтаў свету і лепшых іспанскіх спецыялістаў. Ён прапанаваў разам разважаць аб свеце як этычнай рэчаіснасці, уласцівай толькі чалавеку, Тэмы сёлетняга ЭКСПО - аб праблемах вады і устойлівага развіцця - грунтуюцца ў ініцыятывах Святога Пасаду, які напрацягу апошніх дзесяцігоддзяў звяртае ўвагу чалавецтва на абавязак захоўваць экалагічную этыку ў павазе стварэння да створанага дзеля зберагання самога чалавека ў земскім жыцці. Арганізатары канфярэнцыі абвяшчаюць, што ў агульначалавечай і хрысціянскай перспектыве неабходна знаходзіць станоўчыя творчыя адказы на пытанні асоб і цэлых народаў аб шляху эвалюцыі з моцным усціскам на прыроду штучнай дзейнасці чалавека. Сэнс адносін Царквы да праблем навакольнага асяроддзя адсылаюць да базавых дакумантаў , у прыватнасці да Пастырскай Канстытуцыі "Gaudium et Spes (радасць і надзея)" 2-га Ватыканскага Сабору, якая прадбачліва перасцерагае не забывацца на этыку. Таксама гаворка йдзе на базе думак Папы Бенедыкта 16 адносна стаўлення да ілюмінізму з ягоным прагрэсіўным і рэгрэсіўным ды небяспечным утрыманнем.У прыватнасці, ў адносінах да прыроды і ўмяшання ў яе. Вада - гэта неад'емнае дабро для чалавека. Сама ватыканская экспазіцыя расказвае, у тым ліку, і аб духоўнасці вады і аб адказнасці за захаванне яе чалавекам, якому Бог даручыў даглядаць свет.(Як сказаў Экзюпері, "вада бывае патрэбна і сэрцу".
Працы Канфярэнцыі падзелены на 3 дні:У чацвер абмеркавана тэма "Адносіны чалавека і света" (асноўныя дакладчыкі - італьянец Сальмері і гішпанец Домінгуэс) "Чалавек як уцелаўлёны дух ", у пятніцу - "Экалогія прыроды: свет як этычная рэчаіснасць"( адзін з дакладчыкаў - навуковец-езуіт з Бейруцкага універсітэта айцец Халілі Самір, які спыніцца на каштоўнасці прыроды і павагі да яе з пункту гледжання класічнага Іслама ), а ў суботу, 12 , палермітанскі біёлаг Віола прапануе даклад "Ахаванне чалавечай істоты як віда. Каштоўнасць і фундамантальныя правы чалавека як жывой і сужыццёвай істоты ў багатым свеце відаў ". У нядзелю 13 ліпеня кардынал Ренато Марціно узначаліць цэлебраванне святой Імшы ў сарагоскай катэдры "Ностра Сеньёра дэль Пілар"
У панядзелак 14ліпеня цэлы дзень прысвечаны Святому Пасаду. Дык павільён Ватыкана, як чакаецца, наведаюць тысячы гледачоў і выдатных дзеячаў. У павільёне знаходзяцца цудоўныя творы жывапісу, скульптуры і прадметы царкоўнага ўжытку з Музеяў Ватыкану і каталіцкіх цэркваў розных краін, асабліва Гішпаніі. Вечарам ЭКСПО падорыць Папу Бенедыкту 16 сімфанічны канцэрт, які пройдзе ў Аўдыторыюме Сарагозы . Дырыжор Інма Хара. Грошы за білеты пойдуць на праект воднага размеркавальніка для сельскіх мясцовасцей Індыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.