2008-07-10 12:31:08

Праваслаўныя: дыялог з англіканамі пад пытальнікам


Праваслаўна-англіканскі дыялог апынуўся цяпер пад пытальнікам- сказаў рысійскаму агенцтву Інтэрфакс прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату пры Эўрапэйскіх Міжнародных Арганізацыях. Праваслаўны біскуп Вены ды Аўстрыі Гілярыён выказаў гэтую думку ў сувязі з рашэньнем Анліканскага Сыноду дапускаць да біскупскіх сьвядчынаў жанчын.
Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы зьвярнуў увагу, што гэты крок Царквы Англіі зьяўляецца чарговым уступствам Англіканскае Супольнасьці адносна стандартаў сучаснага сэкулярызму, які зраўноўвае ва ўсім жанчыну з мужчынаю. “Ужо чарговы раз шматвяковую традыцыю Хрысьціянскае Царквы складзена ў ахвяры нормам палітычнае правільнасьці”- сказаў біскуп Гілярыён. Далей прыпомніў, што праваслаўныя ад пачатку адмоўна ацэньвалі ўвядзеньне англіканамі сьвятарскіх сьвядчынаў жанчын як супярэчнае Традыцыі, што паходзіць ад Апосталаў і самога Хрыста. Біскупства жанчын становіць чарговую перашкоду ў двухбаковым дыялогу. Паасобныя Праваслаўныя Цэрквы павінны паўторна абмеркаваць мэтазгоднасьць гэтага высьвячаньня. Прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату выказаў таксама зьдзіўленьне, што Сынод Царквы Англіі ўзьняў так спрэчнае рашэньне перад самаю канфэрэнцыяю ў Ламбэтг, якую склікаюць кожныя 10-ць гадоў. Там будуць весьці свае працы ўсе англіканскія біскупы з цэлага сьвету.
За тое айцец Ігар Выжанаў Сакратар Аддзяленьня Вонкавых Кантактаў Маскоўскага Патрыярхату зьвярнуў пры гэтым увагу, што рашэньне Сыноду у Ёрку аб біскупстве жанчын узмацоўвае адначасна разлам сярод самых англіканаў. Прыпомніў апрача таго, што на пераломе 19 і 20 стагоддзяў праваслаўныя прызнавалі Анліканскую Царкву за найбліжэйшую сабе сярод усіх хрысьціян на Захадзе. Цяпер аднак англікане аддаляюцца ад Апостальскай Традыцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.