2008-07-09 13:37:36

Сёння на дыяцызальным узроўні праходзіць першы акт адкрыцця Сусветнага Дня моладзі. У Канберы прайшла цырыімонія гасціннасці і чуванне Эўхарыстычнай Адарацыі. Лозунг свята "Дух моцы і сведчання"


Папа Бенедыкт 16 акрэсліў лозунг "Дух моцы і сведчання" ў спецыяльным Пасланні 2008. Такім чынам працягваецца малітоўная пілігрымка юнацтва ў кантэксце папярэдніх накірункаў: разам медытаваць аб Духу Праўды (2006) і Духу Любові (2007). У сваім абадзёрваючым бацькоўскім настаўленні, якое было падпісанае летась для арыентацыі на год падрыхтовак, Свяцейшы Айцец , як сам вызначае, дае пуцяводную нітачку да Сыднею. Маладыя католікі павінны мець смеласць ставацца пратаганістамі гісторыі Збаўлення. Неабходна маліцца да Духа Святога, каб даваў адвагі пражываць Эвангелле і яшчэ большае мужнасці для таго, каб шчыра і ўласным сведчаннем Аб'яўляць Дабравешчанне Хрыстовае. Прычым, гэта ажыццяўляецца ў актуальнасці, якая мае сцвярджаць пастаянства праўды Святога Пісання.
У чацвер, 10 ліпеня, калі частка дэлегацый з цэлага свету яшчэ рыхтуюцца да ўрачыстага адкрыцця ў Сіднэі, пілігрымуючы па Аўстралійскіх пушчах, Інданэзійскіх вёсках, раскіданых па астравах, для маладых вайскоўцаў у Канберры - афіцыйнай сталіцы Аўстраліі - біскуп Макс Дэвіс, Мілітарны Ардынарый Аўстраліі ўзначаліць святую інаўгурацыйную Імшу з блаславенствам сцягаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.