2008-07-09 14:12:02

Польская моладзь збiраецца святкаваць Сусветны дзень моладзi таксама i ў Варшаве.


Маладыя палякi, якiя не маюць магчымасцi паехаць у Аўстралiю на святкаванне Сусветнага дня моладзi разам з Бенедыктам XVI°, атрымаюць магчымасць сабрацца ў сталiцы Польшчы, з якой будзе арганiзавана сувязь з Сiднэям праз спадарожнiк. Аб гэтым заявiў монс. Кiзiмiр Ныч, арцыбiскуп Варшаўскi, запрасiўшы маладых вернiкаў сабрацца ў Варшаве.
“Я спадзяюся, што гэта спатканне дазволiць iм атрымаць вялiкi вопыт рэлiгiйнага i царкоўнага жыцця, а таксама дасць iм магчымасць парадавацца разам i атрымаць важны фармацыйны вопыт”, - зазначыў арцыбiскуп Ныч.
19-20 чэрвеня ў Варшаве прадугледжаны шэраг розных мерапрыемстваў, сярод якiх будзе арганiзавана трансляцыя Святой iмшы з Аўстралii, розныя дыскусii, тэатральныя пастановы, канцэрты, малiтоўныя спатканнi, эвангелiзацыйныя спатканнi.
Чакаецца, што ў Сiднэй накiруецца каля 2.000 маладых палякаў, прыкладна 250 святароў i 5 бiскупаў. Плануецца, што тыя, якiя прыймуць удзел у святкаваннi Сусветнага дня моладзi, як у Польшчы, так i ў Аўстралii, потым прыедуць у славуты чанстахоўскi санктуарый, дзе для iх будзе адпраўлена Святая iмша.







All the contents on this site are copyrighted ©.