2008-07-09 13:38:43

Назначэньні ў Ватыкане


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў адмову ад пасады Прэфэкта Кангрэгацыі да Спраў Сьвятых кардынала Хозэ Сараіва Мартінс, з огляду на век, ды прызначыў на ягонае месца монс. Анджэлё Амато, арцыбіскупа Сілы, дагэтуляшняга Сакратара Кангрэгацыі Дактрыны Веры.
Сьвяцейшы Айцец назначыў Сакратаром Кангрэгацыі Дактрыны Веры айца-езуіта Луіс Франціско Ладарыя Фэррэр, Прафэсара Дагматычнае Тэалогіі Папскага Грэгарыянскага Унівэрсытэту ды Гэнэральнага Сакратара Міжнароднае Тэалагічнае Камісіі, надаючы яму годнасьць Арцыбіскупа з тытулярнаю сядзібаю Тібіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.