2008-07-09 13:35:17

З нагоды новага свята -Дня сям'і, любові і вернасці, якое шырока адзначанае ў Расійскай Федэрацыі, італьянская рэдакцыя RV ўзяла інтэрв'ю ў арцыбіскупа арцыдыяцэзіі Богамаці ў Маскве Паоло Пеццы.


Заснаванне новага нацыянальнага свята мае падтрымку Міжрэлігійнага Савета РФ ды асабіста Патрыярха Алексія 2 і монсіньёра Пецці. На пытанне калегі Фаўсты Сперанца, -што маецца на ўвазе пад вернасцю, Ягоная Эселенцыя адказаў:(голас) RealAudioMP3
-Тое, што дазваляе мужчыну быць верным сваёй жонцы і тое, што дазваляе таму, хто бярэцца пражыць цалкавітае жыццё ў святарскім пакліканні - дзве галінкі аднаго непадзельнага парастка. Вернасць - гэта Дар Ласкі, які трэба выпрошваць у Бога. Царква звязвае гэтую вернасць праз святыя Сакраманты(Таямніцы) - даючы моц, энергію, якую я, напрыклад, не знайшоў бы у маёй толькі здольнасці: мая вернасць трывае ў Боскае вернасці, бо толькі Бог верны заўсёды.(Прагадаем, што каталіцкія святаслужыцелі прымаюць царкоўныя шлюбы з нявестай-Царквой і не могуць на ўсіх этапах служэння -у ідэале - парушаць сваю цалкавітасць ).
- На пытанне журналісткі, ці гэты клопат абям'і абяцае паглыбленне супрацоўніцтва з праваслаўнымі для абароны каранёў і традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей . монс. Паоло Пецці адказаў:
-Занепакоенне аб дабры хрысціянскіх вернікаў, грамадзян гэтае зямлі, якім мы пакліканыя служыць, мы маем агульнае. Значыцца, адказ пазітыўны.







All the contents on this site are copyrighted ©.