2008-07-08 14:11:01

Сёстры з закону св.Дамiнiка правядуць у Менску духоўныя практыкаваннi для дзяўчат.


Сёстры з закону в. Дамiнiка, якiя служаць у Беларусi, запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 16 гадоў прыняць удзел у рэкалекцыях (значыць “духоўных практыкаваннях”), якія будуць праходзіць з 20 па 23 жніўня бягучага года ў Менску. Галоўная тэма рэкалекцый — «Зразуменне паклікання».
Праграма першага дня рэкалекцый распачнецца а 5-й гадзiне пасля абеду 20 жнiўня.
Рэкалекцыі будуць праходзіць па адрасе: Менск, вул Няжданава, 48.










All the contents on this site are copyrighted ©.