Каталiцкая Царква Паўночнай Карэi заклiкае медыкаў да захавання хрысцiянскiх вартасцяў
у iх прафiсыйнай дзейнасцi.
“Трэба засноўваць эксперыменты i навуковы прагрэс на захаваннi прынцыпаў каталiцтва”
– гэта павiнна быць базай на якой развiваецца сучасная медычная этыка. Згаданай тэме
прысвячана супольнае выданне Каталiцкай Царквы Паўднёвай Карэi i Сеульскага каталiцкага
медычнага цэнтра. Аўтары выдання “Асноўныя напрамкi развiцця каталiцкай медычнай
этыкi” зазначаюць, што ў дадзеным выпадку “гутарка iдзе аб тэксте, якiм могуць карыстацца
ўсе медычныя працоўнiкi, што сумленна iмкнуцца выконваць свае прафiсыйныя абавязкi
на аснове хрысцiянскiх вартасцяў”. У выданнi акрэслiваюцца таксама некаторыя напрамкi,
якiя тычацца грамадскага меркавання па такiх пытаннях, як аборт, эўтаназiя, трансплантацыя
ворганаў, кланацыя i штучнае апладненне. Узнятыя праблемы ў апошнi час зрабiлiся
вельмi актуальнымi для Паўднёвай Карэi, дзе новыя бiятэхналогii i эксперыменты з ужыткам
чалавечых эмбрыёнаў актыўна праводзяцца ў некаторых навуковых цэнтрах i лабараторыях,
што выклiкае неадназначную рэакцыю ў грамадстве. Царква заўсёды падкрэслiвала
небяспечнасць падобных даследванняў, крытыкуючы скажэнне i дэгенератыўны характар
дзейнасцi навукоўцаў i медыкаў, калi яны сваiмi дзеяннямi iдуць насуперак маралi i
рэлiгiйным прынцыпам. У адным з раздзелаў выдання, прысвячаным навуковым даследванням,
гаворыцца менавiта аб тым, што “нельга iсцi супраць Божага Провiду, але трэба служыць
чалавецтву”. Аўтары звяртаюць асаблiвую ўвагу на неабходнасць сцверджваць годнасць
чалавечага жыцця i ўказваць на Хрыста як на ўзор для кожнага медыка ў выкананнi iм
сваiх прафесыйных абавязкаў i ў адносiнах з пацыентамi. У кожным хворым трэба паважаць
не толькi яго самаго, але i яго права на на атрыманне максiмальна магчымага лячэння,
якое можа быць прапанавана. У Паўднёвай Карэi з часам развiлася даволi шчыльнае
супрацоўнiцтва медыкаў з Каталiцкай Царквой у рамках прапанаваных ёй iнiцыятыў. З
5 сакавiка 2004 года дзейнiчае Карэйская каталiцкая арганiзацыя, якая займаецца праблемамi
аховы здароў’я. У склад арганiзацыi ўваходзiць каля 30.000 асобаў, якiя працуюць у
каталiцкiх шпiталях, сярод iх лекары, санiтары i фармацэўты. У статуте арганiзацыi
запiсана, што яе члены забавязваюцца працаваць на карысць развiцця каталiцкiх медычных
структур; прызнаваць, што служэнне ў iмя Хрыста ёсць штодзённым абавязкам кожнага
медычнага супрацоўнiка, якi павiнен сведчыць сваю любоў да Бога i абвяшчаць Эвангелле
пры пасрэднiцтве служэння хворым.