2008-07-08 13:12:14

Кастэльгандольфо: Бэнэдыкт 16 падрыхтоўваецца да паездкі ў Сыднэй


Пачаты тыдзень ёсьць для Папы часам непасрэдных падрыхтовак да візыту ў Аўстралію ў рамках сьвяткаваньняў 23-га Сусьветнага Дня Моладзі ў Сыднэй. У сувязі з гэтым у найбліжэйшую сераду 9-га ліпеня не будзе звычайнае агульнае аўдыенцыі ў Ватыкане.
За тое гэтага самага дня Бэнэдыкт 16 сустрэнецца ў Кастэльгандольфо з каралём дзяржавы Баграйн, шэйкам Гамадам аль-Каліфаю. Уладар гэтае дзяржавы, якая ляжыць у Пярсіцкім Заліве, ёсьць вядомым з палітычных жэстаў, якія ( як на арабскія ўмовы) ёсьць незвычайнымі. Апошнім часам ён назначыў Гэбрэйку, Гуду Нуну, сваім паслом у ЗША. Гэта ўжо трэцяя жанчына, якая прадстаўляе Баграйн у так высокім дыпламатычным рангу.








All the contents on this site are copyrighted ©.