2008-07-08 14:11:28

Галава католiкаў Беларусi пракаментаваў iнфармацыю аб магчымым падарожжы Свяцейшага Айца ў Беларусь.


Перадаем паведамленне Прэс-службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
У сувязі з тым, што ў многіх сродках масавай інфармацыі з’явілася паведамленне аб тым, што Папа Бенедыкт XVI° прыняў запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў Прэс-службе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі наступнае: «Пасля цэрымоніі ўскладання на мае плечы палія Мітрапаліта ў базыліцы святога Пятра ў Рыме 29 чэрвеня 2008 г. Папа сказаў, што кардынал Тарчызіо Бертоне вянуўся з Беларусі вельмі натхнёны. На гэта я адказаў: „Цяпер чакаем Вас, Ваша Святасць“. Папа адказаў: „Калі Бог дазволіць“.
Такім чынам, я не магу падцвердзіць паведамленне сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што Папа прыняў запрашэнне. Гэта не больш, чым свабодная інтэрпрэтацыя СМІ. Хаця, зразумела, не буду ўтойваць, што мы чакаем Папу».








All the contents on this site are copyrighted ©.