2008-07-07 13:06:59

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 6-га ліпеня


Адбылася яна ў летняй рэзыдэнцыі Сьвяцейшага Айца ў Кастэльгандольфо. Сваё разважаньне, перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы Бэнэдыкт 16 прысьвяціў сьвяткаваньням 23-га Сусьветнага Дня Моладзі, які ўжо набліжаецца. Сьвяткаваньні гэтага дня пачнуцца 15-га ліпеня ў Сыднэй, Аўстралія. У нядзельным разважаньні Папа назваў сустрэчу ў Аўстраліі “новаю Пяцідзесятніцаю”, таму што лозунгам сустрэчы ёсьць цытата з Апостальскіх Дзеяньняў: “Дух Сьвяты зыйдзе на вас, атрымаеце Ягоную сілу і будзеце Маімі сьведкамі”. Бэнэдыкт 16 сказаў, што словы Ісуса астаюцца для Касьцёла пастаянна актуальнымі.
”Дзьмухаючы ў парусы Касьцёла Божы Дух пастаянна папіхае Яго на “глыбіню”, з пакаленьня ў пакаленьне, каб несьці ўсім Добрую Навіну аб Божай Любові, якая поўнасьцю абьяўляецца ў Хрысьце Ісусе, Які дзеля нас памёр і ўваскрос”- гаварыў Папа ў сваім разважаньні.
RealAudioMP3
Я ўпэўнены, што католікі ва ўсіх кутках сьвету абьяднаюцца са мною ды з моладдзю, што зьбярэцца ў Сыднэй быццам-бы ў Вячэрніку, моцна ўзываючы Духа Сьвятога, каб разліў у сэрцах ўнутранае сьвятло, любоў Бога і бліжніх ды адвагу абвяшчаньня адвечнага пасланьня Ісуса ў разнароднасьці моваў і культураў”.
У часе паўднёвае сустрэчы ў Кастэльгандольфо Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да Сустрэчы на Вярхах, якая пачалася ў панядзелак 7-га ліпеня ў Японіі. Прыпомніў заклік накіраваны ў сувязі з гэтым да кіраўнікоў сям”і найбольш індустрыялізаваных краін сьвету да Расіі Эпіскапскімі Канфэрэнцыямі гэтых краін. Біскупы зрабілі заклік да таго, каб ажыцьцяўляліся забавязаньні, што былі ўзьнятыя на папярэдніх Сустрэчах на Вярхах, ў тым за адважнае змаганьне з галеччу, голадам, рознымі хваробамі і непісьменнасьцю.
RealAudioMP3
Я прылучаюся да гэтага пільнага закліку да салідарнасьці, зьвяртаюся да ўдзельнікаў Сустрэчы ў Тояко на Гоккаідо, каб у цэнтры сваіх разважаньняў паставілі патрэбы найслабейшых і найбяднейшых грамадзтваў, якіх бездапаможнасьць яшчэ больш паглыбляецца з прычыны спэкуляцыі ды фінансавых заблытанасьцей ды іх ганебных вынікаў для цэнаў харчоў ды энэргіі. Жадаю, каб вялікадушнасьць і дальнабачнасьць дапамаглі прыняць рашэньні, якія былі б адпавелнымі для інтэгральнага разьвіцця з пашанаю да аховы чалавечае годнасьці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.