2008-07-05 10:06:02

Франко Дзеффiреллi прадставiў свой стары фiльм "Брат Сонца, сястра Луна" на маскоўскiм фестывалi "Вішнёвы сад".


Сусветна вядомы рэжысёр Франко Дзеффiреллi сцвердзiў, што яго кiнастужка “Брат Сонца, сястра Луна” спрыяў уступленню ў кляштары многiх маладых людзей.
“Гэта вельмi цяжкi фiльм, у якога былi драматычныя наступствы. Нягледзячы на гэта, сотнi маладых людзей, паглядзеўшы гэты фiльм, абралi шлях рэлiгiйнага жыцця i пустэльнiцтва”, - такiм чынам пракаментаваў рэжысёр сваю кiнастужку ў iнтэрв’ю газеце “Новые известия”.
Франко Дзеффiреллi спасылаецца пры гэтым на лiсты сваiх маладых гледачоў. Па словах рэжысёра, не так даўно ён атрымаў лiст ад адной законнiцы, якая жыве ў клаузуры. Яна напiсала, што абрала такое жыццё дзякуючы фiльму “Брат Сонца, сястра Луна”.
“Гэта значыць, што мой фiльм не згубiў моцы свайго паслання, нягледзячы на тое, што быў створаны 20 гадоў таму”, - зазначыў iтальянскi рэжысёр.
Фiльм “Брат Сонца, сястра Луна” быў прадстаўлены рэжысёрам у рамках фестываля “Чарэшневы лес” у Маскве. У карцiне расказваецца аб юнацкiх гадах святога Францiшка Асiзскага, заснавальнiка закону айцоў-францiшканаў, i яго каханай святой Клары, заснавальнiцы клаўзуровага закону сясцёр-кларысак.







All the contents on this site are copyrighted ©.