2008-07-04 15:30:36

Калюмбія: Ватыкан аб вызваленні Інгрыд Бэтанкур.


Папа Бэнэдыкт 16 цешыцца з асвабаджэньня Інгрыд Бэтанкурт з рук Рэвалюцыйных Узброенных Сілаў Калюмбіі. Запэўніў аб гэтым прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы айцец Фэдэрыко Ломбардзі. Ён выказаў таксама надзею, што не будзе гэта адасобленае здарэньне, таму што многа іншых асоб у Калюмбіі церпіць з прычыны выкрадзеньня.
“Мейма надзею, што ўсе гэтыя асобы змогуць атрымаць свабоду, а Калюмбія- пэрспэктыву міру ды асвабаджэньня ад страшнага насільля, якое ад даўжэйшага часу мучыць гэтую краіну- сказаў айцец Ламбардзі. Шматлікія заклікі Папы кіраваныя менавіта ў гэтай справе, якія знайшлі таксама сваё выяўленьне ў апошнім яго пасланьні да біскупаў, у сувязі з сотаваю гадавінаю Эпіскапскай Канфэрэнцыі Калюмбіі, прынесьля эфэкт, хаця абмежаваным маштабе, здарэньні. Мы чакаем новых, падобных у выніках фактаў, якія прынесьлі-бы Калюмбіі мір”.
Дададзім яшчэ: спадарыня Інгрыд у сваіх інтэрвъю падкрэслівае, што мае вялікае жаданне якнайхутчэй сустрэцца з Папам і падзякваць яму за падтрымку. Раней Бенедыкт 16 сустракаўся ў мамай спадарыні Бетанкур. Цяпер яны рушаць да Лурду, каб узнесці там малітвы падзякі да Маці Божае Лурдскай.







All the contents on this site are copyrighted ©.