2008-07-03 12:44:05

У гэты аўторак у Кіеве адбылася перадпрым'ера фільма рэжысёра Алеся Янчука аб Мітрапаліце Андрэі Шапціцкім.


"Уладыка Андрэй"- гэта паэтычны пераказ надзвычайнага жыцця выдатнага чалавека і царкоўнага дзеяча ад першага дзяцінства да смерці. Ролю хлопчыка Андпрэя выконвае школьнік Раман Грыніў, маладога Мітрапаліта - актор Тарас Поснікаў і ўжо Мітрапаліта УГКП - народны артыст Украіны Сяргей Раманюк. 80 працэнтаў бюджэту фільма аплаціла Міністэрства культуры Украіны. "Калі завяршалі здымкі, над пляцоўкай навісалі страшэнныя хмары,-расказвае рэжысёр. Але мы адчувалі малітоўную падтрымку ўладыкі Андрэя, і былі пэўныя, што усё будзе добра. Навальніца разбушавалася праз 5 хвілін пасля заканчэння здымак." Сцэнары пісаўся ад пачатку новага тысячагоддзя. Ён атрымаў блаславенства ў Ватыкане і ад цяперашняга галавы УГКЦ кардынала Любаміра Гузара. Здымкі вялі ў Прыкарпацці, Львоўшчыне, Кіеве, Крыме і Ватыкане. Пачнуць паказ для публікі ад канца жніўня. Дарэчы, фільм ішоў для аматараў кіно па-за рамкамі кінафестывалю ў французскім Канне у маі, сёлета.







All the contents on this site are copyrighted ©.