2008-07-03 12:43:36

Пасля 12-месячнага падарожжа з Рыму па цэлым свеце сімбалі Сусветнага Дня Моладзі прыбылі ў Аўстралію.


Крыж і ікона, наведаўшы Сідней, вандруюць па краіне.15 дзён гаспадары свята - маладыя хрысціяне краіны - праносяць іх па ўсіх месцах вакол Сіднея, якія будуць прымаць ад 15 па 20 ліпеня СДМ.Эстафету святых сімбаляў пранясуць праз 400 хрысціянскіх грамадаў па тысячы младых членаў. Акіянскі мол Барангаро, на якім адбудзецца святая Імша адкрыцця маладзёвага свята, сталася першым пунктам папярэдняе малітвы. Падрыхтоўчы камітэт СДМ працягвае запіс жадаючых прыняць удзел у свяце. Для гэтага дастаткова адчыніць адпаведную старонку ў Інтэрнеце. Такім чынам, мяркуюць арганізатары, удасца падтрымліваць парадак і пазбегнуць канцэнтрацыі натоўпу, калі свята пераўтвараецца ў хаас. Усім юнакам і дзяўчатам - удзельнікам у мерапрыемтсвах прапаноўваецца карыстацца грамадскім транспартам і не забывацца на ваду і бутэрброды ў рукзаку.







All the contents on this site are copyrighted ©.