2008-07-03 17:38:47

З нацыянальным святам - Днём незалежнасці Беларусь павіншавалі многія краіны свету, у тым ліку і горад-дзяржава Ватыкан.


Y сваю чаргу Беларускія прадстаўніцтвы па цэлым свеце, дзе яны ёсць, запрашаюць з краін, дзе прадстаўляюць Беларусь, ганаровых гасцей. Прыгадаем таксама, што зусім нядаўна – з 18 па 22 чэрвеня 2008 адбываўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара горада-дзяржавы Ватыкан кардынала Тарчызіо Бэртонэ.
22 чэрвеня 2008 г. у мінскай Мітрапалітальнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя з пасланцом Папы Бэнэдыкта XVI - кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.На пытанне аб перспектывах супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Ватыканам — высокі госць адзначыў:
«Перспектывы гэтага супрацоўніцтва добрыя. Я хацеў бы распачаць адказ на гэтае пытанне з падзякі за арганізацыю гэтага візіту. Праца, зробленая дзяржаўнымі органамі, заслугоўвае захаплення і ўдзячнасці, як маёй, так і Святога Айца. У якасці другога элемента я хацеў бы нагадаць прызначэнне спадара Пасла пры Святым Пасадзе і тыя словы, якія ён прамовіў пры ўручэнні даверчых грамат, а таксама адказ Папы Бэнэдыкта XVI на гэтыя словы. (...) Таму я хацеў бы адзначыць пазітыўны пачатак дыпламатычных двухбаковых адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ватыкан. У якасці трэцяга элемента я хацеў бы нагадаць пра закон «Аб свабодзе сумлення...» ў Беларусі, які, на маю думку, з’яўляецца добрым законам, дзе адлюстравана неабходнасць абароны і пашаны правоў пяці асноўных канфесій, традыцыйных на Беларусі. Распачата праца, накіраваная на магчымае падпісанне базавага пагаднення паміж Святым Пасадам, які з’яўляецца суб’ектам міжнароднага права, і кіраўніцтвам Беларусі. І апошняе, як вы ўжо чулі, падчас нашай сустрэчы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь звярнуўся з афіцыйным запрашэннем да Папы Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь. Я лічу, што гэта вельмі пазітыўны факт».
даведка:Афіцыйная назва сьвята – Дзень незалежнасьці (Дзень рэспублікі) - i aдзначаецца з 1997 году ў дзень вызваленьня Мiнску ад нацыстаў у 1944 годзе. Рашэньне аб пераносе сьвята з 27 ліпеня, калі ў 1990 году была абвешчаная Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, было зацверджанае рэфэрэндумам ў лістападзе 1996 году.









All the contents on this site are copyrighted ©.