2008-07-02 15:09:25

Ужо пачынаем духоўныя падрыхтоўкі да чарговага Дня міра.


Папа Бенедыкт 16 назваў тэму 42 Дня міра, які адзначым 1 студзеня 2009 году: "ПЕРАМАГАЦЬ БЕДНАСЦЬ ЗНАЧЫЦЬ БУДАВАЦЬ МІР"
Выбарам гэтага лозунгу для адзначэння чарговага Дня Папа Рымскі зноў падкрэслівае пачварна скандальную сітуацыю беднасці большай часткі чалавецтва. Свяцейшы Айцец указвае на неабходнасць хуткаснага адказу на крык чалавечае сям'і аб галечы, якая ёсць не толькі матэрыяльная, але ' i перш за ўсё' - маральная праблема.Дзень міру напачатку кожнага Новага году прыклікае ўвагу ўсіх людзей добрай волі да неабходнасці поўнасцю перамяніць цывілізацыю: пачаць ствараць прастору любові, а не нянавісці, якой кіраўнікі народаў і структур вядуць ад пачатку гісторыі, знішчваючы і захопліваючы багацці адно аднаго. На нядаўна прайшоўшай у Рыме нарадзе ФАО (секцыі пракармлення ААН, членам якой ад некалькіх гадоў з'яўляецца і Беларусь) , адабрэнне ўсіх сумленных яе членаў атрымаў ліст Бенедыкта 16, у якім Папа звяртае ўвагу працаўнікоў арганізацыі на факт, што беднасці і дрэннае харчаванне людзей ня ёсць нейкаю фатальнасцю, што вынікае з прыродных працэсаў ці катастроф навакольнага асяроддзя, але тэхнічнага характару, дык павінна разглядацца не толькі з эканамічнага боку. "Неабходна, - падкрэсліў Свяцейшы Ацец, каб пераважалі абавязкі справядлівасці ў адносінах да тых, якія пакутуюць ад голаду. Гэта прымушае разважаць над караням матэрыяльнай галечы, значыцца, над каранямі духоўнай нізкасці некаторых, хто раўнадушны да пакут бліжняга."
Дык адказ на гэтыя выклікі, - падкрэсліваецца ў распаўсюджаным зараз Камюніке , ёсць перш за ўсё ў наверненні сэрца чалавека да Бога Міласэрднага. Так будзе панаваць "беднасць ў духу", адпаведная Выратавальнай Навіне , аб'яўленай Езусам Хрыстом у Нагорным прапаведванні:"Шчасныя бедныя ў духу, бо іхнім ёсць Валадарства нябеснае".







All the contents on this site are copyrighted ©.