- “Мiжнародная грамадства павiнна гарантаваць усiм хрысцiянам, у асаблiвасцi тым,
якiя прытрымлiваюцца ў сваiм лiтургiчным жыццi ўсходняй традыцыi, права на свабоднае
вызнанне веры”, - з гэтым заклiкам звярнуўся да мiжнароднага грамадства кардынал Леонардо
Сандрi, Прэфект Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў, пад час iнагурацыi ў Лурдзе
Дома айцоў-маранiтаў, прысвячанага Багародзiцы. Кардынал Сандрi заклiкаў усiх прыкласцi
намаганнi дзеля асягнення мiра i справядлiвасцi ў Лiване, на Святой Зямлi i для ўсiх
народаў Блiзкага Усходу. “На гэтых землях, - зазначыў ватыканскi дастойнiк, - сёння,
як нiколi раней, хрысцiяне чакаюць асягнення мiру i справядлiвасцi, каб мець магчымасць
жыць без пераследаванняў там, дзе яны нарадзiлiся”. Новы цэнтр айцоў-маранiтаў
у Лурдзе прапануецца у якасцi прытулку i малiтвы. Акрамя еўрапейскiх моў у iм магчыма
будзе пазнаёмiцца з Лурдскiмi пасланнямi Багародзiцы i навучаннямi Папы ў перакладзе
на арабскую мову. Па задуме стваральнiкаў, цэнтр павiнен будзе паслужыць мастом для
спрыяння дыялогу i месцам памяцi ўсiх ахвяраў войн на Блiзкiм Усходзе. Такiм чынам,
Дом айцоў-маранiтаў павiнен стаць аазiсам сведчання веры i месцам спатканняў для тых,
што жадаюць будаваць сапраўдны мiр i справядлiвасць, што выклiкае надзею не толькi
на Блiзкiм Усходзе, але i ва ўсiх усходнiх хрысцiянаў. “Я - сказаў кардынал Сандрi
ў сваёй прамове, - жадаю заклiкаць усiх людзей Усходу, якiя належаць да розных традыцый
i жывуць у розных месцах, прасiць у Беззаганнай Мадонны, каб Усходнiя каталiцкiя Цэрквы
заўсёды былi носьбiтамi вартасцяў усходняга хрысцiянства, харызмы быць хрысцiянамi,
бо ў гэтым мае патрэбу ўся Царква”. Пасля сваёй прамовы, у якой Прэфект Кангрэгацыi
Усходнiх Цэркваў выказаў сваю духоўную блiзкасць пiлiгрымам i хворым, ён перадаў слова
прадстаўнiкам хрысцiянскага ўсходняга свету. Агульная думка выступаўшых была такой:
“Лацiнская каталiцкая Царква i усходнiя Цэрквы, па братэрску аб’яднаныя ў адзiнай
Каталiцкай Царкве, могуць яшчэ больш глыбока карыстацца дарам старажытных традыцый
хрысцiянскага Усходу, якiя з’яўляюцца спадчынай усёй Царквы. Далучымся да заклiкаў
нашага любiмага Папы Бенедыкта XVI° аб мiры на Усходзе i, перад усiм, на Святой Зямлi,
у Iраку i Лiване. Няхай будзе трывалай наша малiтва за ахвяраў пераследаванняў, якiя
яны церпяць у iмя Хрыста. Дапамажы iм, Пане, быць моцнымi. Мiжнародная суполка павiнна
гарантаваць усiм гэтым людзям сваю веру ў спакоi”. Былi зроблены асаблiвыя заклiкi
да малiтвы за Папу, бiскупаў, святароў i законнiкаў, за моладзь, паклiканнi i, перад
усiм, за ахвяраў насiлля i хрысцiянаў, якiм пагражаюць пераследаваннi.