2008-07-01 13:36:24

Да 5 ліпеня ў 70 км ад Мінску праходзіць "Летні Багаслоўскі Інстытут 2008"
(Праваслаўны летнік).


Ён праводзіцца на ініцыятыву Міжнароднага хрысціянскага аб'яднання "Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя св. Мефодыя і Кірылы" разам з маскоўскім Біблійна -багаслоўскім Інстытутам і Інстытутам тэалёгіі імя св. Мяфодыя і Кірылы БДУ. Гэтая Міжнародная навуковая Канфярэнцыя ідзе пад адкрытым небам, дык перамясцілася ад Мінску на 70 км - да берагоў Бярэзіны на базу адпачынку "Гарадок". Праграма складаецца з 2 сесій па 5 дзён і адлюстроўвае пытанні сучаснай царкоўнай свядомасці і праблемы сумлення ў грамадстве ў цэлым. Курсы лекцый дапаўняюцца дыскусійнай часткай. Яе вядуць прызнаныя спецыялісты з краін СНД, што робіць Праваслаўны летнік усё больш папулярным. Канфярэнцыя аб фармаванні свядомасці ставіць на мэце не толькі даць пакаленню маладых спецыялістаў у розных галінах ведаў тэарытычныя тэалагічныя веды, але і навучыць іх практычна прымяняць ў сваіх навуках.
Акрамя працаў, удзельнікі Праваслаўнага летніка маюць час для актыўнага адпачынку. экскурсій па гістарычных і культурных месцах нашай беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.