2008-06-30 14:05:50

Пачатак Году Сьвятога Паўла: ўрачыстая Экумэнічная Вячэрня


У Базыліцы Сьвятога Паўла, напярэдадні ўрачыстасьці Сьвятых Пятра і Паўла, Бэнэдыкт 16 адслужыў Вячэрню, якою даў пачатак “Году Паўла”. Раней, перад Базылікаю Сьвятога Паўла, перад фігураю Апостала, запаліў “Паўлавае Палымя”, якое не згасьне аж да канца сьвяткаваньняў, значыць да 29-га чэрвеня 2009-га году. Разам з Папам сьвечкі запалілі таксама праваслаўны Патрыярха Канстантынопаля і прадстаўнік Прымаса Англіканскае Супольнасьці. Адсюль Бэнэдыкт 16 пайшоў у працэсыі разам з дэлегатамі іншых веравызнаньняў, цераз так званыя “Паўлавыя Дзьверы” да гробу Сьвятога Паўла. Пасьля малітвы ў цішыні пачалася ўрачыстая Вячэрняя. У казаньні Папа падкрэсьліў значэньне, якое мае для нас гэты Апостал. “Павал не ёсьць для нас толькі постацю з мінуўшчыны. Ёсьць таксама нашым настаўнікам. Ёсьць Апосталам і абвяшчальнікам Ісуса Хрыста таксама і для нас- сказаў Бэнэдыкт 16. Павал хоча гаварыць да нас сёньня. Дзеля гэтага я зажадаў абвясьціць гэты спэцыяльны Год Паўла: каб слухаць і вучыцца ад яго як нашага настаўніка “веры і праўды”, ў якіх укаранёныя матывы еднасьці, якая спалучае вучняў Хрыста.
Бэнэдыкт 16 прыпомніў ролю, якую ў жыцьці Сьвятога Паўла мела любоў да Хрыста і цярпеньне. Зьвярнуў увагу, што ў сьвеце дзе многа цярпеньня плаціцца за праўду. Хто яго пазьбягае ёсьць далёкім ад жыцьця і яе вялікасьці. Не можа служыць праўдзе ані веры. Бо ж няма любові без цярпеньня- без адмаўленьня ад сябе самога, без перамены і ачышчэньня ўласнага “я” дзеля сапраўднай свабоды. Цярпеньні Паўла робяць тое, што ёсьць верагодным як настаўнік праўды, які не шукае ўласнае карысьці, хвалы ці спаўненьня, але жыве для Таго, які нас палюбіў і аддаў самога сябе за нас усіх. Дзякуем цяпер Богу, што паклікаў Паўла як сьвятло народаў і настаўніка нас усіх ды молімся: Дай нам таксама сёньня сьведкаў уваскрасеньня, кранутых Тваёю любоў”ю ды здольных несьці сьвятло Эвангэльля нашым часам.
На заканчэньне Вячэрні прамовіў Патрыярха Барталамей. Сказаў, што радыкальнае наверненьне Шаўла з Тарсу “ўскалыхнула” гісторыю. Пажадаў, каб жыцьцё Сьвятога Паўла ды ягоныя пасланьні надалей былі для нас крыніцаю інспірацыі, вядучы ўсе народы да паслухмянасьці веры ў Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.