2008-06-28 10:50:30

"Марская нядзеля", якую каталіцкая Царква адзначвае 13 ліпеня, прыцягае ўвагу да пастырства для працаўнікоў воднай прасторы .


RealAudioMP3 Хаця ў нас,беларусаў, з мораў ёсць толькі Мінскае водасховішча, людзей, якіх тычыцца гэтае свята, нямала. (Даведка: 9.07-2008 ' ;BELTA&" Беларускія кампаніі ў І паўгоддзі павялічылі перавозкі грузаў марскім транспартам на 80 працэнтаў да 2,1 млн.т ) Гэта таксама маракі рачнога флоту, іхнія партнёры, стваральнікі машын, нават адпачываючыя на берагах блакітнавокіх азёраў і, натуральна, рыбаловы ды рыбапрамыслоўцы. Мінулагоднія вынікі прайшоўшай ў Польскім пордзе-порце Гдыня 22 Міжнародная Канфярэнцыя па марскім апостальстве, як расказвае прынагодна сакратар Папскай Рады па пастырстве сярод эмігрантаў і вандраўнікоў і кангрэгацыі "Stella Maris Марская зорка" арцыбіскуп Агосціно Маркето, паўплывалі на рашэнні не толькі духоўнага, але і сацыяльнага парадку. Прынятыя міжнароднай садружнасцю новыя Канвенцыі аб лібералізацыі далі надзею для маракоў рыбалавецкага і гандлёвага флотаў. асабліва з былых сацыялістычных краін, выйсці з крызісу. (ГОЛАС):" як падкрэсліва Папа Бенедыкт 16, вялікі выклік глабалізацыі нясе не толькі эканамічныя і камерцыйныя інтарэсы, але і патрэбу падвышэння салідарнасці. ..у цэнтры любога эканамічнага праграмавання ...павінна быць асоба, створаная на падабенства Бога і жаданага Ім для аховы і выкарыстання невычэрпных рэсурсаў стварэння." Гэта таксама нагадвае пра адказнасць чалавека за усё стварэнне на зямлі. далей арцыбіскуп А.Маркето прыгадаў пра аднаўленне праблемы пірацтва на марской прасторы. "Марская нядзеля" дапамагае усім прыпомніць аб тысячах капеланаў, святароў і свецкіх, якія нясуць пастырскую паслугу ў часта нялёгкіх умовах барацьбы са стыхіяй.
Парадуемся, аднак, - працягвае далей арцыбіскупАгосціно,- што ў моры - і гэта асабліва падкрэслівалася ў Гдыне - пануе сапраўды братэрства, экуменізм і міжрэлігійны дыялог між прадстаўнікамі розных рэлігій. моваў і культур. Блаславёная Дзева Марыя, Зорка марская, хай ззяе нам для апостальства ажно да пабудовы Божага Вапладарства !" заключыў арцыбіскуп Агосціно маркето.







All the contents on this site are copyrighted ©.