Кардынал Бертоне заявiў, што будуць праведзены супольныя ватыканска-украiнскiя даследваннi
Голадамору.
Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызiо Бертоне паведамiў аб магчымасцi правядзення
разам з украiнскiмi ўладамi супольных даследванняў па аналiзу абставiнаў Голадамора,
якi быў iнспiраваны савецкай уладай у 30-я гады мiнулага стагоддзя. “Сёння розныя
iнстанцыi, украiнскi ўрад i сам Прэзiдэнт просяць аб магчымасцi правядзення даследванняў
пры пасрэднiцтве стварэння навуковых камiсый дзеля таго, каб прааналiзаваць iснуючыя
дакументы аб гэтых фактах, а таксама аб спробах дапамогi з боку Каталiцкай Царквы,
Святога Пасаду ў тыя часы”, - заявiў кардынал Бертоне ў iнтэрв’ю Радыё Ватыкана пасля
наведвання Украiны. Па ягоных словах, гэтыя даследваннi i абмен гiстарычнымi дадзенымi
“ахопяць усю гiсторыю Украiны, як гэта звычайна робiцца з мэтай аднаўлення дадзеных
аб краiнах, што мелi зносiны са Святым Пасадам, i асаблiва са Свяцейшым Айцом”. “Трагедыя
Голадамора вельмi востра ўспрыймаецца ўкраiнскiм народам i ўладамi ў першую чаргу
таму, што, як мы ведаем, яна прывяла да смерцi мiльёнаў людзей”, - адзначыў Дзяржаўны
сакратар Ватыкану. Пры гэтым ён дадаў, што, па меркаванню некаторых даследчыкаў i
“па меркаванню ўкраiнскага ўрада, неўраджай быў справакаваны менавiта з мэтай знiшчэння
ўкраiнскага народа”.