Мiжнародная каталiцкая арганiзацыя "Царква ў патрэбе" аказвае дапамогу хрысцiянам
ва ўсiм свеце.
Мiжнародная дабрачынная каталiцкая арганiзацыя “Царква ў патрэбе” фiнансавала ў мiнулым
годзе 5.096 праектаў у 136 краiнах свету. “Большая частка матэрыяльных сродкаў,
- сцверджваецца ў справаздачы арганiзацыi, - была накiравана на пабудову каплiцаў,
семiнарый i касцёлаў. Iншым важным напрамкам дапамогi ёсць выхаванне будучых святароў
i дапамога, амаль падвойная ў параўнаннi з мiнулымi гадамi, апостальскай дзейнасцi
пры пасрэднiцтве сродкаў камунiкацыi”. Па словах кiраўнiцтва арганiзацыi, згаданае
падвышэнне дапамогi каталiцкiм СМI палягае на пажаданнi Свяцейшага Айца Бенедыкта
XVI°, якi падкрэслiў неабходнасць развiцця гэтага тыпу мiсiянарства ў сваiм лiсце
з нагоды святкавання 60 гадавiны дабрачыннай дзейнасцi арганiзацыi “Царква ў патрэбе”.
У лiсце, падпiсаным Дзяржаўным сакратаром Ватыкану кардыналам Тарчызiо Бертоне, таксама
гаворыцца аб неабходнасцi падтрымлiваць хрысцiянскi дух i ў вернiкаў Блiзкага Усходу. Большая
частка праектаў, у якiх прыняла фiнансавы ўдзел “Царква ў патрэбе”, рэалiзаваны (цi
яшчэ знаходзяцца ў стадыi рэалiзацыi), ва Усходняй i Цэнтральнай Еўропе. Пры гэтым
асаблiвая ўвага надаецца Украiне, Расii i балканскiм краiнам. У Сербii, напрыклад,
будуецца семiнарыя для будучых святароў, якiя цяпер, пасля падзела Югаславii, прымушаны
вучыцца ў навучальных установах чатырох розных дзяржаў. Царкве Боснii i Герцагавiны,
краiне дзе пасля вайны адчуваецца ўсё большы ўзрост актыўнасцi мусульманаў, было накiравана
900.000 еўра. У Расii, таксама па пажаданню Папы, дапамога аказваецца не толькi католiкам,
але i праваслаўным. Дапамога Рускай Праваслаўнай Царкве накiравана перад усiм на выхаванне
будучых святароў. У той час, як у Азii, акрамя падвышэння дапамогi хрысцiянам Блiзкага
Усходу (больш за 2.200.000 еўро), арганiзацыя “Царква ў патрэбе” накiравала немалыя
сродкi Цэрквам Кiтая, Бiрмы i В’етнама. У Амерыцы асаблiвая ўвага была нададзена Царкве
на Кубе, у Бразiлii, Калумбii i Перу, якiм выдаткаваны грошы на аснове мэтаў, якiя
былi акрэслены Генеральнай кафярэнцыяй бiскупаў Лацiнскай Амерыкi ў 2007 годзе. У
Афрыцы грашовая дапамога была накiравана, перад усiм, у краiны, якiя пацярпелi ад
войнаў – у Судан i Дэмакратычную Рэспублiку Конга. Агулам “Царква ў патрэбе” дапамагла
пабудаваць каля 600 храмаў i каплiцаў, 206 кляштароў, 163 парафiяльных дома i 275
царкоўных будынкаў рознага наканавання. У тым што тычыцца выхавання святароў,
дабрачынная арганiзацыя накiравала 14,3 працэнта сваiх рэсурсаў на ўтрыманне 15.743
семiнарыстаў. За кошт яе было распаўсюджана больш за мiльён экзэмпляраў так званай
“Бiблii для падлеткаў”.