2008-06-25 14:47:13

У Ватыкане iснуе ўстанова, якая займаецца ўсiмi стравамi, якiя тычацца базылiкi св. Пятра.


- “Фабрыка Святога Пятра” – так называецца арганiзацыя, якая займаецца будаўнiчымi i рэстаўтацыйнымi працамi ў Ватыкане. Яна была заснавана Папам Юлiям II° Делла Ровере (1503 – 1513 гг.). Тады ж, для кiравання рознага тыпу працаўнiкамi, пры “Фабрыцы” быў створаны адпаведны ворган кiравання, якi складаўся з 60 чалавек. У iх абавязак уваходзiла таксама i кiраванне ўсiмi справамi, якiя тычылiся галоўнай ватыканскай базылiкi.
Папа Клемент VIII° Алдобрандiнi (1592 – 1605 гг.) пераўтварыў згаданы калегiяльны ворган у Кангрэгацыю кардыналаў, прэфект якой адначасова выконваў абавязкi галоўнага святара базылiкi святога Пятра. Адпаведныя нормы для лепшага ўтрымання i кiравання базылiкай увялi Папы Бенедыкт XIV° (1740 – 1758 гг.) i св. Папа Пiй Х° (1903 – 1914 гг.).
У Апостальскай канстытуцыi “Pastor Bonus” ад 28 чэрвеня 1988 года Слуга Божы Ян Павел II° пастанавiў, што ““Фабрыка Святога Пятра”, згодна з уласнымi законамi будзе працягваць займацца ўсiм, што тычыцца Базылiкi Князя Апосталаў як па яе ўтрыманню, так i ў тым, што тычыцца дысцыплiны вартаўнiкоў i пiлiгрымаў, якiя наведваюць храм”.
Пры “Фабрыцы Святога Пятра” працуе, так званая, Ватыканская мазаiкавая майстэрня, якая пачала сваю дзейнасць пад час пантыфiкату Папы Сыкста V° (1585 – 1590), але афiцыяна яе статус быў зацьверджаны Бенедыктам XIII (1724 – 1730).







All the contents on this site are copyrighted ©.