2008-06-21 13:37:53

Павiльён Святога Пасаду на выставе "Expo 2008" выклiкаў зацiкаўленасць наведвальнiкаў.“Вада i tрывалае развiццё” - ягоная тэма жыццёваважнай актуальнасці.


Ужо 4.318 асобаў наведалi павiльон Святога Пасада на выставе у Сарагосе"Expo 2008" , якая была адкрыта нядаўна - 14 чэрвеня. Гэта 12% ад агульнай колькасцi наведаўшых выставу, прысвячаную тэме “Вада i падтрымка развiцця”. Адкрыццё павiльёна Святога Пасада выклiкала зацiкаўленасць не толькi ў гiшпанскiх СМI, але i на мiжнародным узроўнi. Журналiсты з Аўстрыi, Германii, Славакii, Партугалii, Марокко, Iталii i Японii, разам з мясцовымi журналiстамi, пазнаёмiлiся з экспанатамi ватыканскага павiльёна. Найбольшую ўвагу выклiкалi 39 мастацкiх прац, якiя прадстаўлены наведвальнiкам.
Карцiна Эль Грэко “Хрост Хрыста” – апошняя праца мастака – прыцягнула найбольшую ўвагу. Наведвальнiкi выявiлi вялiкую зацiкаўленнасць да габяленаў з Ватыканскiх музеяў, i да пасудзiны для хросту, якая была падорана Яну Паўлу II° у 1996 годзе.
Пазнаёмiцца з экспанатамi наведвальнiкам ватыканскага павiльёна дапамагаюць дванаццаць рымскіх студэнтаў з камунiкацыйнага факультэта унiверсiтэта Святога Рыгора i пяць семiнарыстаў з тэалагiзнага факультэра Арагонскага факультэта, якiя звяртаюць увагу на важнасць вады, як дабра, падоранага чалавеку Богам. Дабра, якое Царква iмкнецца баранiць.
У рамках выставы прадстаўнiкi Святога Пасаду прыймуць удзел з 10 да 12 лiпеня ўдзел у Кангрэсе, якi пройдзе пад назвай “Экалагiчнае пытанне: жыццё чалавека ў свеце” .Выстава ў арагонскiм горадзе працягнецца да 14 верасня.
 







All the contents on this site are copyrighted ©.