2008-06-21 13:29:48

Нягледзячы на складаную сiтуацыю, ў Iраку працягваюць вывучаць тэалогiю.


Два мясцовых семiнарыста сiра-каталiцкага рыту, адна дзяўчына, якая належыць да Ассiрыйскай Царквы, i адзiн праваслаўны армянiн скончылi Бабiлонскi калегiум г.Анкава, адзiны тэалагiчны факультэт, што iснуе ў Iраку, у 2007-2008 навучальным годзе. Гэта група студэнтаў займалася экуменiчнымi праблемамi, характэрнымi для духа згаданай навучальнай установы.
Цэрымонiя ўручэння дыпломаў прайшла ў прысутнасцi халдэйскага Патрярха Бабiлона, кардынала Эмануэля III° Дэллi; дапаможнага арцыбiскупа Яка Iшака, рэктара згаданага калегiума i iншых царкоўных дастойнiкаў.
Горад Анкава знаходзiцца на тэрыторыi iракскага Курдыстана, куды ў 2007 годзе была перанесена большасць халдэйскiх устаноў, якiя не адчувалi сябе ў небяспецы ў Багдадзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.